Уладзімір Някляеў дасць у Швецыі прэс-канферэнцыю

Паэт і былы палітвязень Уладзімір Някляеў, якія зараз з’ехаў жыць і працаваць у Швецыю, распавёў сайту palitviazni.info, чаму ён 14 мая не будзе ўдзельнічаць у Вільнюсе на пасяджэнні Камітэта па міжнародных справах Сейма Літвы, на якім, у тым ліку, будуць казаць і пра праблему палітычных зняволеных у Беларусі.

“Зараз на нейкі перыяд я вырашыў дыстанцыянавацца ад палітычнай і грамадскай дзейнасці ў Беларусі і заняцца ў Швецыі літаратурай”, – кажа суразмоўца.

Паводле шведскіх СМІ, Уладзімір Някляеў атрымаў па адмысловай праграме двухгадовую стыпендыю, а таксама бясплатнае пражыванне ў горадзе Лунд, які знаходзіцца на поўдні Швецыі.

«Праграма накіраваная на пісьменнікаў, якія падвяргаюцца цэнзуры ці пераследу ў сваёй краіне», — гаворыцца ў паведамленні.

“Адразу хачу сказаць, што не ідзе ніякай размовы пра палітычную эміграцыю, – кажа Уладзімір Пракопавіч. – Мяне запрашалі паўдзельнічаць у гэтай праграме ўжо даўно, але ўсё не было часу.

Зараз на нейкі перыяд я вырашыў дыстанцыянавацца ад палітычнай і грамадскай дзейнасці ў Беларусі і заняцца ў Швецыі літаратурай. Мне неабходны час, каб дапрацаваць раман пра Янку Купалу”.

14 мая на пасяджэнне Камітэта па міжнародных справах Сейма Літвы запрошаны многія беларускія палітыкі, у тым ліку, і Уладзімір Някляеў. Там будуць казаць пра выбары ў Беларусі, свабоды грамадзян і палітычных зняволеных.

“Як бачым, палітыка мяне і ў Швецыі не пакідае, – дадае былы кандыдат у прэзідэнты. – Акрамя таго, ёсць яшчэ адно запрашэнне ў Германію – краіну, якая была ініцыятарам дыялогу паміж Беларуссю і Еўрасаюзам. Праўда, на Захадзе, як я зразумеў, крыху ў разгубленасці праз вынікі гэтага дыялогу, бо беларускі кіраўнік не захацеў ехаць у Брусель.

А я пакуль адмовіўся ад удзелу у вышэйзгаданых мерапрыемствах, тым больш, што акурат у той час, калі ў Вільнюсе будуць разглядаць сітуацыю ў Беларусі, у мяне ў Швецыі запланавана прэс-канферэнцыя”.

palitviazni.info

Фота: palitviazni.info

- у навінах

 

Зьвязаныя навіны:

28.10.2019 Уладзімір Някляеў: Сядзець не магу – працую над раманам стоячы…

24.07.2019 Уладзімір Някляеў: У Мінску ў мяне ёсць справы і асабістыя, і палітычныя

14.06.2019 Уладзімір Някляеў: Знаходжанне ў следчым ізалятары КДБ у 2010 годзе нагадвае пра сябе і ў Швецыі

15.05.2019 Уладзімір Някляеў дасць у Швецыі прэс-канферэнцыю

31.01.2019 Уладзімір Някляеў: Са “справы БЕЛТА” атрымаўся чарговы пшык

08.08.2018 Уладзімір Някляеў: Гэта толькі нагода для таго, каб правесці ператрусы…

02.08.2018 Уладзімір Някляеў: Хто стварыў суды, у якіх суддзя – проста балванчык?

27.06.2018 Уладзімір Някляеў: Гэта наўпроставае знішчэнне незалежнага прафсаюза…

26.03.2018 Уладзімір Някляеў: Кіраўніцтва адной амбасады паклапацілася пра тое, каб мне перадалі лекі ў камеру

27.02.2018 Уладзімір Някляеў: Святкаванне 100-годдзя БНР будзе лакмусавай паперкай для ўлады

Іншыя палітычныя вязьні