Уладзімір Някляеў: Хто стварыў суды, у якіх суддзя – проста балванчык?

Былы палітвязень Уладзімір Някляеў пракаментаваў суд над прафсаюзнымі актывістамі.

“У сістэме прававой дзяржавы сітуацыя кшталту той, што стала зачэпкай для крымінальнай справы супраць незалежнага прафсаюза РЭП, проста не магла ўзнікнуць”, – лічыць палітык.

2 жніўня – чацвёрты дзень судовага працэса над лідарамі прафсаюзу РЭП Генадзем Фядынічам і Ігарам Комлікам.

Прафсаюзным лідарам прад’яўлена абвінавачванне па ч. 2 арт. 243 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (ухіленне ад выплаты сум падаткаў, збораў у асабліва буйным памеры).

Па інфармацыі, якую распаўсюдзіў Следчы камітэт, Генадзь Фядыніч і Ігар Комлік мелі рахунак у Літве, у 2011 годзе ад нерэзідэнтаў Беларусі на яго паступалі грошы ў замежнай валюце агульным памерам 140 тысяч еўра.

Паводле разліку Дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржкантролю, сума нявыплачаных падаткаў склала каля 23 тысяч рублёў.

Генадзю Фядынічу і Ігару Комліку пагражае абмежаванне волі на тэрмін да 5 гадоў або пазбаўленне волі на тэрмін ад 3 да 7 гадоў з магчымай канфіскацыяй маёмас

“У свой час мяне з дыягназам “транзіторная ішымічная атака” не пачалі лекаваць, а пасадзілі ў турму, – выказаўся Уладзімір Някляеў на сваё старонцы ў сацыяльных сетках. – З гэтакім дыягназам пасадзіла ў турму год таму суддзя Марына Фёдарава. Турэмны доктар сказаў, што такіх суддзяў саміх судзіць трэба. А гэтая “суддзя” сёння судзіць кіраўнікоў незалежнага прафсаюза”.

Палітык лічыць, што кіраўнікоў незалежнага прафсаюза “судзіць не Фёдарава, а той, хто загадаў судзіць”.

“Хто ж стварыў суды, у якіх суддзя – проста балванчык, які механічна зачытвае выракі? – задаецца пытаннямі Някляеў. – Хто стварыў сістэму, у якой усё, у тым ліку чалавечыя лёсы, вырашае, абапіраючыся на сілавыя, рэспрэсіўныя структуры, выканаўчая ўлада?.. У сістэме прававой дзяржавы сітуацыя ктшталту той, што стала зачэпкай для крымінальнай справы супраць незалежнага прафсаюза РЭП, проста не магла ўзнікнуць. Яна ўзнікла толькі таму, што прафсаюзы, як і ўся краіна, існуюць ва ўмовах бяспраўя, ва ўмовах татальнага палітычнага ціску. І мяняць гэтыя ўмовы ніхто не збіраецца, што непазбежна прывядзе краіну да палітычнага і эканамічнага калапсу”.

palitviazni.info

- у навінах

 

Зьвязаныя навіны:

08.08.2018 Уладзімір Някляеў: Гэта толькі нагода для таго, каб правесці ператрусы…

02.08.2018 Уладзімір Някляеў: Хто стварыў суды, у якіх суддзя – проста балванчык?

27.06.2018 Уладзімір Някляеў: Гэта наўпроставае знішчэнне незалежнага прафсаюза…

26.03.2018 Уладзімір Някляеў: Кіраўніцтва адной амбасады паклапацілася пра тое, каб мне перадалі лекі ў камеру

27.02.2018 Уладзімір Някляеў: Святкаванне 100-годдзя БНР будзе лакмусавай паперкай для ўлады

10.11.2017 Уладзімір Някляеў: Яны думаюць, што любога можна зламаць…

28.07.2017 Уладзімір Някляеў: “Справа патрыётаў” стане лакмусавай паперкай

03.04.2017 Уладзімір Някляеў: Няхай уся гэтая сітуацыя застаецца на чалавечым сумленні

25.11.2016 Уладзімір Някляеў: Сёння час, які можна назваць грэхападзеннем улады

01.07.2016 Уладзімір Някляеў: Я буду прасіцца ў парламент у тых, хто пяць гадоў таму мяне кінуў у турму?

Іншыя палітычныя вязьні