Павел Севярынец: Нячыстая сіла баіцца крыжаў…

29 чэрвеня абаронцы Курапатаў збіраліся паставіць у Курапатах ля рэстарана «Паедзем, паядзім» новыя крыжы, але з самага ранку адбыліся затрыманні актывістаў – Зміцера Дашкевіча, Ягора Лаўрухіна і Валерыя Мінца. Забралі сілавікі і крыжы, якія былі зроблены на грошы, што сабралі талакой людзі.

“Улады пабаяліся, пайшлі нават на скандал, паколькі ёсць і замежныя дэлегацыі”, – распавёў  сайту palitviazni.info былы палітвязень Павел Севярынец.

– Даволі прадказальна, што Дашкевіч з паплечнікамі затрыманы, – распавёў сайту palitviazni.info былы палітвязень Павел Севярынец, які зараз знаходзіцца ў Курапатах. – Крыжы таксама затрымалі, дзеля гэта, уласна кажучы, усё гэта і рабілася. Таму гэтая акцыя не ўдасца, і мы перайшлі, што называецца, да “плана Б”. Размясцілі вялікія ватманы на плоце рэстарана і, акрамя гэтага, размясцілі там копіі пратаколаў з чырвонымі адбіткамі рук.

– У гэты дзень у Курапаты збіраліся прыехаць замежныя амбасадары…

– Амбасадар Польшчы ўжо прыехаў, а астатнія, магчыма, пад’едуць пазней, калі ў іх атрымаецца.

– Як вы можаце пракаментаваць затрыманне Зміцера Дашкевіча?

–  Калі на месцы масавых растрэлаў людзей збіраюцца паставіць крыжы, то што можа быць больш натуральнае? Але, як бачым, нячыстая сіла баіцца крыжаў. Улады пабаяліся, пайшлі нават на скандал, паколькі ёсць і замежныя дэлегацыі. Думаю, Дашкевіча з сябрамі вечарам адпусцяць, але зараз маем тое, што маем.

palitviazni.info

Фота: novychas.by

Іншыя палітычныя вязьні

  • Уладзімер Сяргееў
  • Антон Сурапін
  • Сяргей Парсюкевіч
  • Міхаіл Пашкевіч
  • Уладзімір Кондрусь