У Доме літаратара адбылася прэзентацыя кнігі Алеся Бяляцкага

Книга3 мая ў Доме літаратара прайшла творчая вечарына вядомага беларускага паэта і барда Эдуарда Акуліна пад назвай “Бой з сабой”. Таксама адбылася і прэзентацыя аднайменнай кнігі, якую напісаў кіраўнік Праваабарончага цэнтра “Вясна” і былы палітвязень Алесь Бяляцкі.

У імпрэзе ўзялі ўдзел: акадэмік Радзім Гарэцкі, праваабаронца Алесь Бяляцкі, паэт і грамадскі дзеяч Уладзімір Някляеў і іншыя.

На сцэне выступалі гурт «Navi», народны ансамбль “Пліса” пад кіраўніцтвам Кастуся Герашчанкі, Кацярына Ваданосава і яе аркестр… Дарэчы, першым пяці гасцям падарылі кнігі з аўтографам аўтара і героя кнігі.

“Я ганаруся тым, што ў мяне ёсць такі сябра, як Алесь Бяляцкі, – сказаў напярэдадні вечарыны Эдуард Акулін. – Бо напісаць кнігу за турэмным плотам не пра сябе, а пра сябра – на гэта здольныя адзінкі”.

– Тры з чатырох раздзелаў кнігі напісаны яшчэ ў калоніі, – распавёў сайту palitviazni.info Алесь Бяляцкі. – Яна прысвечана, як творчасці Эдуарда Акуліна, так і 80-90-м гадам, калі мы вучыліся і спасцігалі Беларусь. У кнізе – тагачасная агульная атмасфера, нейкія нашы памкненні ўсвядоміць, што такое Беларусь і што можна зрабіць, каб захаваць і развіваць беларускую культуру.

– Увогуле, як узнікла ідэя напісання гэтай кнігі?

– Яна ўзнікала паступова. Спачатку была рэцэнзія, творчы партрэт Эдуарда Акуліна, а да гэтага былі напісаны яшчэ некалькі тэкстаў, якія дапаўнялі агульную карціну. Я адштурхоўваўся і ад аўтабіяграфіі Эдуарда, і ад нашых сумесных дзеяў, размоваў…

Мне было прыемна пісаць пра Эдуарда Акульна, таму што былі з ім знаёмыя, вучыліся разам з 17 гадоў. Гэта быў мой своеасаблівы абавязак перад нашым юнацтвам, які я і выканаў.

– Ці лёгка пісалася ў калоніі?

– Па-рознаму. Памятаю, быў выпадак, калі падчас чытання  вершаў у калоніі, зайшоў яе начальнік, а я не ўстаў, бо моцна задумаўся. І атрымаў за гэта спагнанне. Таму можна сказаць, што пісалася з пэўнымі “ўзнагародамі” ад адміністрацыі калоніі. Тым не менш, сёння я адчуваю сябе задаволеным, бо сваю жыццёвую місію выканаў.

palitviazni.info  

- у навінах

 

Зьвязаныя навіны:

09.09.2020 “На гвалт і катаванні быў загад”. Кіраўнік Праваабарончага цэнтра “Вясна” Алесь Бяляцкі прааналізаваў месяц, які пражыла краіна пасля выбараў

05.08.2020 “Усё гэта мне нагадвае нейкае дэжавю…” Дзевяць гадоў таму быў арыштаваны кіраўнік Праваабарончага цэнтра “Вясна” Алесь Бяляцкі

03.06.2020 Алесь Бяляцкі: Улады паказваюць, што не збіраюцца гуляць па правілах

07.05.2020 Алесь Бяляцкі: У Беларусі асноўны удар накіраваны на блогераў

09.04.2019 Алесь Бяляцкі: Пераслед незалежных СМІ у гэтым годзе толькі ўзмацніўся

21.03.2019 Алесь Бяляцкі: Няма ніякага сумневу, што справа Аюба Ціціева – палітычная

31.05.2018 Алесь Бяляцкі: Перакананы, што лідараў незалежнага прафсаюза не пасадзяць

30.03.2018 Алесь Бяляцкі: Рэпрэсіўныя механізмы працягваюць працаваць

22.03.2018 Алесь Бяляцкі: Улады зрабілі больш жорсткай тактыку рэпрэсій

28.12.2017 Алесь Бяляцкі: Гэта быў няпросты і досыць трывожны год

Іншыя палітычныя вязьні

  • Арцём Грыбкоў
  • Зьміцер Дашкевіч