Каментар Паўла Сапелкі адносна адмовы следчага камітэту ў закрыццм справы супраць Міхалевіча

Sapelka-1020  верасня 2015 стала вядома аб тым, што Алесю Міхалевічу, які быў у 2010 годзе кандыдатам на выбарах ў Прэзідэнты  Беларусі, адмоўлена ў спыненні крымінальнай справы, узбуджанай супраць яго ў снежні 2010 па выніках разгону мірнага пратэсту ў Мінску ў дзень выбараў.

Па гэтай справе Алесю Міхалевічу прад’явілі абвінавачанне ў арганізацыі масавых беспарадкаў. Яго ўтрымлівалі ў СІЗА КДБ на працягу двух месяцаў. Пасля выхаду з СІЗА А. Міхалевіч на прэс-канферэнцыі заявіў пра факты жорсткага абыходжання ў СІЗА з кандыдатамі ў Прэзідэнты і сябрамі іх штабоў, якія утрымліваліся у гэтым СІЗА, пасля чаго  выехаў з краіны, баючыся пераследу КДБ.

Павел Сапелка:
Па Крымінальна-працэсуальным кодэксу, папярэдняе расследаванне па крымінальнай справе спыняецца пры наяўнасці падстаў, указаннем ў законе. Пры недаказанасці ўдзелу абвінавачанага ў здзяйсненні злачынства, калі вычарпаныя ўсе магчымасці для збірання дадатковых доказаў, супраць яго спыняецца крымінальны пераслед у сувязі з нездзяйсненнем ім таго прадугледжанага крымінальным законам дзеяння, якое ім прад’яўляламя ў абвінавачванні.

Безумоўна, усе абставіны гэтай крымінальнай справы ўжо даследаваны, і не толькі праваахоўнікамі: справы некалькіх дзесяткаў удзельнікаў падзей на плошчы Незалежнасці 19 снежня 2010 года прайшлі праз адкрытае судовае разбіральніцтва; падчас судовых працэсаў даследаваліся ўсе аспекты таго, што адбылося, прадстаўляліся і ацэньваліся ўсе сабраныя па справе доказы.
Сам Міхалевіч быў неаднаразова дапытаны па справе і выказаў сваё стаўленне да прад’яўленым абвінавачванні.
Не маючы доступу да матэрыялаў справы, вядома, складана дакладна сказаць, які час выдаткаваны на расследаванне справы, бо расследаванне прыпынялася на час знаходжання Міхалевіча ў вышуку, але працяг папярэдняга следства на тэрмін больш за 6 месяцаў можа быць зроблены толькі ў выключных выпадках Генеральным пракурорам Рэспублікі Беларусь, Старшынёй Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь.
Істотнай акалічнасцю для ацэнкі абгрунтаванасці адмовы ў хадайніцтве аб спыненні справы з’яўляецца палажэнне КПК, згодна з якім да прыпынення папярэдняга следства следчы абавязаны выканаць усе следчыя дзеянні, правядзенне якіх магчыма ў адсутнасць абвінавачанага. Гэта азначае, што максімальна, чаго не хапае ў справе для прыняцця рашэння аб яго спыненні – гэта паказанняў абвінавачанага, якія ён, дарэчы, наогул мае права не даваць.
Таму можна жартаваць аб вяртанні Міхалевіча ў тэлеперадачах дзяржаўнага тэлебачання. Можна, як Следчы Камітэт, захоўваць глыбакадумнае маўчанне і даваць пустыя адпіскі. Можна яшчэ  па сфармаваўшайся традыцыі Следчага Камітэту ўзяць у Міхалевіча падпіску пра неразгалошваньне (тут, праўда, варта ўспомніць сумны вопыт чэкістаў). А можна яшчэ ўзгадаць аб канстытуцыйных гарантыях і правах грамадзян, замацаваных міжнароднымі дамовамі, да якіх варта аднесці права на свабоду перамяшчэння, якое цяпер без дастатковых падстаў парушана неабгрунтаванай затрымкай у прыняцці законнага працэсуальнага рашэння аб спыненні крымінальнага пераследу. Ды і крымінальнай справы, мабыць, таксама.

Павел Сапелка для palitviazni.info

- у навінах

 

Зьвязаныя навіны:

03.07.2020 «Падстаў для спынення крымінальнага пераследу ў дачыненні да вас не маецца”. Следчы камітэт адказаў экс-палітвязню Алесю Міхалевічу па справе дзесяцігадовай даўніны

24.03.2020 Алесь Міхалевіч: У гэтым годзе маю справу не закрыюць за тэрмінам даўніны

21.06.2019 “Справу Алеся Міхалевіча” закрыюць у наступным годзе?

03.10.2018 Алесь Міхалевіч: Крымінальную справу не хочуць закрываць…

23.04.2018 Былы палітвязень Алесь Міхалевіч зарэгістраваў у Вільні юрыдычны офіс

28.09.2017 Алесь Міхалевіч: Прызнаць невінаватым не хочуць, а прызнаць вінаватым не могуць

28.02.2017 Чаму не закрываюць справу Алеся Міхалевіча?

20.09.2016 Алесь Міхалевіч збіраецца звяртацца па сваёй крымінальнай справе ў Пракуратуру

05.05.2016 Алесь Міхалевіч рыхтуецца да парламенцкай кампаніі

17.02.2016 Экс-кандыдат у прэзідэнты Алесь Міхалевіч будзе балатавацца ў дэпутаты

Іншыя палітычныя вязьні