
У ажыўленых месцах раённага памежнага гарадка Камянец напярэдадні дня салідарнасці з’явіліся ўлёткі ў падтрымку палітзняволенага Юрыя Рубцова.
На ўлётцы здымак Юрыя Рубцова ў майцы з надпісам: “Лукашэнка, сыходзь!”. Паводле невялічкага тэкста пад выявай Рубцова, жыхары могуць даведацца прычыну зняволення.
Нагадаем, што праваабрончая арганізацыя Amnesty International прызнала Юрыя Рубцова вязнем сумлення і разглядае прысуд яму як частку доўгатэрміновай кампаніі пераследу актывістаў грамадзянскай супольнасці з боку беларускіх уладаў.
Сама ўлётка з лагатыпам: “Свабоду палітвязням!”. Гэта патрабаванне тычыцца ўсіх 6 палітвязняў, якія ўтрымліваюцца ў месцах зняволення.
паводле https://spring96.org/be/news/77881