Нямецкі суд дазволіў былому беларускаму палітвязню Юрыю Рубцову застацца ў Германіі яшчэ на тры гады

3 студзеня суд у Германіі разгледзеў апеляцыю былога беларускага палітвязня Юрыя Рубцова, якому раней было адмоўлена ў прадастаўленні палітычнага прытулку.

Адвакат паведаміў, што ў дачыненні да мяне было прынята станоўчае рашэнне”, – распавёў сайту palitviazni.info Юрый Рубцоў.

Нагадаем, што гамяльчанін Юрый Рубцоў стаў вядомы як “чалавек-майка”. На вулічныя акцыі апазіцыі ў Мінску ён выходзіў у майцы з палітычнымі надпісамі. Самым вядомым стаў лозунг “Лукашэнка, сыходзь!”. У кастрычніку 2014 года Рубцова асудзілі на два з паловай гады абмежавання волі ў папраўчай ўстанове адкрытага тыпу, абвінаваціўшчы ў абразе суддзі. На “хіміі” Рубцоў адмаўляўся працаваць, патрабуючы годны заробак, і трымаў галадоўку. Ён зрабіў сабе на грудзях тату “Лукашэнка, сыходзь”.

28 мая 2015 года суд прыгаварыў Рубцова да двух гадоў калоніі агульнага рэжыму. Але 22 жніўня яго ў ліку іншых палітвязняў памілаваў сваім указам Аляксандр Лукашэнка. Пасля гэтага Юрый Рубцоў папрасіў палітычны прытулак у Германіі, рашэння давялося чакаць каля году. Яно аказалася не на карысць былога беларускага палітвязня, але ён вырашыў падаць апеляцыю на адмову.

Юрый Рубцоў жыве ў Нюрнбергу, працуе памочнікам хатняга майстра”.

“Па рашэнні суда, мне дазволена жыць у Германіі ў статусе бежанца яшчэ на працягу трох гадоў, – кажа былы палітвязень. – Гэта азначае, што мне будуць прадастаўлены новыя курсы па вывучэнні нямецкай мовы не два разы на тыдзень па дзве гадзіны, а ўжо пяць дзён на тыдзень па восем гадзін. Акрамя гэтага, будзе дазволена здымаць кватэру, а пасля заканчэння курсаў працаваць без абмежавання ў заробку і працоўным часе”.

Са слоў суразмоўцы, ёсць і шмат іншых нюансаў, але пра ўсё ён зможа даведацца толькі пасля таго, як атрымае на рукі афіцыйныя паперы з суда.

“А зараз я пераехаў жыць у іншае месца, – дадае Юрый Рубцоў.Адрас пражывання змяніўся таму, што значна зменшылася колькасць бежанцаў, і, суадносна, урад Германіі змяншае колькасць арэндуемых памяшканняў для бежанцаў. Менавіта ў сувязі з гэтым з атэля, у якім я жыў раней, перасялілі ўсіх бежанцаў ў іншыя месцы”.

palitviazni.info

Іншыя палітычныя вязьні

  • Алесь Міхалевіч
  • Міхаіл Жамчужны
  • Віталь Рымашэўскі