Ці будуць жорсткія рэпрэсіі падчас выбараў?

images Былы палітвязень Юрый Рубцоў распавёў сайту palitviazni.info пра выбарчую парламенцкую кампанію, ролю апазіцыі і зняцце заходніх санкцый у дачыненні да Беларусі.

“Пратэсты, калі і будуць, то нязначныя, – прагназуе спадар Рубцоў. – Калі ж пратэстоўцы перайдуць нейкую дазволеную мяжу, то супраць іх могуць нават прымяніць жорсткую сілу. Гэта будзе такім своеасаблівым актам застрашэння грамадства, якое ў крызіс выказвае незадавальненне пакуль толькі на кухнях. Мяркую, улада можа пайсці на жорсткія крокі ў выпадку абвастрэння сітуацыя, хаця ўсім зразумела, што зараз ёй гэта і не патрэбна”.

Нагадаем, што гамяльчанін Юрый Рубцоў стаў вядомы як “чалавек-майка”. На вулічныя акцыі апазіцыі ў Мінску ён выходзіў у майцы з палітычнымі надпісамі. Самым вядомым стаў лозунг “Лукашэнка, сыходзь!”. У кастрычніку 2014 года Рубцова асудзілі на два з паловай гады абмежавання волі ў папраўчай ўстанове адкрытага тыпу, абвінаваціўшчы ў абразе суддзі. На “хіміі” Рубцоў адмаўляўся працаваць, патрабуючы годны заробак, і трымаў галадоўку. Ён зрабіў сабе на грудзях тату “Лукашэнка, сыходзь”.

28 мая 2015 года суд прыгаварыў Рубцова да двух гадоў калоніі агульнага рэжыму. Але 22 жніўня яго ў ліку іншых палітвязняў памілаваў сваім указам Аляксандр Лукашэнка. Праз нейкі час Юрый Рубцоў папрасіў палітычны прытулак у Германіі, дзе зараз і жыве.

“Я супраць удзелу ў выбарах без рэальных зменаў у выбарчым заканадаўстве, якія будуць гарантаваць празрыстасць падліку галасоў, – ацэньвае сітуацыю былы палітвязень. – У геаметрыі ёсць такое паняцце – акіёма. Яна на патрабае доказаў. Дык вось удзел у выбарах па правілах улады не матывуе афіцыйны Мінск нешта змяняць. Але апазіцыя, якая нават і чуць не хоча пра аксіёму, пагадзілася гуляць па гэтых самых правілах”.

Юрый Рубцоў мяркуе, што жыццё народа ў будучым будзе толькі пагаршацца, і пры гэтай уладзе эканоміка не пачне развівацца нават, калі афіцыйны Мінск пагадзіцца на пэўныя рэформы.

“Аднак пратэсты, калі і будуць, то нязначныя, – прагназуе спадар Рубцоў. – Калі ж пратэстоўцы перайдуць нейкую дазволеную мяжу, то супраць іх могуць нават прымяніць жорсткую сілу. Гэта будзе такім своеасаблівым актам застрашэння грамадства, якое ў крызіс выказвае незадавальненне пакуль толькі на кухнях. Мяркую, улада можа пайсці на жорсткія крокі ў выпадку абвастрэння сітуацыя, хаця ўсім зразумела, што зараз, падчас аднаўлення добрых стасункаў з Захадам, ёй гэта і не патрэбна. Паўтаруся, народ нічога не зможа супрацьставіць узброеным сілавікам, а таму масавых пратэстаў чакаць не даводзіцца нават у выпадку пагаршэння сітуацыі”.

На думку Рубцова, беларускай апазіцыі трэба пераканаць кіраўнікоў Еўразвязу не ісці на саступкі беларускай уладзе, пакуль не будуць рэальныя змены ў выбарчым заканадаўстве.

“На самай справе апазіцыя прыслухоўваецца да тых еўрачыноўнікаў, якіх даўно купілі ў Расіі і Беларусі, – дадае экс-палітвязень. – Менавіта гэтыя людзі пралабіравалі зняцце санкцый з беларускіх чыноўнікаў, а сёння яны лабіруюць і зняцце санкцый з Крамля за развязаную агрэсію супраць Украіны”.

palitviazni.info

Іншыя палітычныя вязьні

  • Арцём Брэўс
  • Аляксандар Квяткевіч
  • Аляксандар Атрошчанкаў
  • Кацярына Салаўёва
  • Сьвятаслаў Барановіч