Мікалай Статкевіч асцерагаецца правакацый у турме

Жонка палітвязня Міколы Статкевіча Марына Адамовіч атрымала ад яго ліст, а напярэдадні змагла паразмаўляць з ім па тэлефоне. Па словах Марыны Адамовіч, пакуль у адзіночную камеру да Міколы Статкевіча нікога не падсялілі, хоць раней ён пісаў, што адміністрацыя турмы пагражала гэта зрабіць. Былы кандыдат у прэзідэнты асцерагаецца магчымых правакацый. Акрамя таго, як распавяла жонка палітвязня, стала вядома пра затрымку бандэролі з лекамі, якую яна адправіла па пошце яшчэ ў пачатку месяца:

– Ён мне паведаміў, што медычную бандэроль, якую я яму адправіла 4-га чысла з Магілёва, адлегласць паміж поштай і турмой каля двух кіламетраў калі будзе, а можа і не, ён атрымаў толькі ўчора, яна ішла 15 дзён. Я не ведаю, што яны рабілі, а калі б не дай Бог там было нешта тэрміновае. Нягледзячы на гэта ён у добрым і вельмі аптымістычным настроі.

У лісце Мікалай Статкевіч таксама выказаўся адносна правакацый супраць палітвязня Мікалая Дзядка, якога ў Горацкай калоніі зноў саджалі ў карцэр нібыта за парушэнне дзённага рэжыму. Ён тлумачыць, што гэта вельмі распаўсюджаны спосаб правакацыі. „Звычайна вязням у калоніях дазваляюць класціся на гадзіну раней, бо раніцай пасля пабудкі ёсць толькі 5 хвілін на зборы і прыбіранне, і таму людзі падымаюцца раней. Але супраць палітычных гэта шырока выкарыстоўваецца, калі за фармальнае парушэнне раскладу дня могуць пакараць”, – піша Статкевіч.

паводле http://www.racyja.com/

Іншыя палітычныя вязьні

  • Аляксандар Зьдзьвіжкоў
  • Кацярына Садоўская
  • Павал Мажэйка
  • Алесь Бяляцкі
  • Зьміцер Хведарук