Статкевічу маглі дадаць тэрмін, — намеснік генпракурора Аляксей Стук

Намеснік генпракурора Аляксей Стук сказаў, што супраць Мікалая Статкевіча маглі прымяніць 411-ты артыкул і дадаць яму тэрмін.

Адказваючы на пытаньне, ці праводзілася праверка дзеянняў адміністрацыі Шклоўскай калоніі адносна Мікалая Статкевіча, які за некалькі тыдняў атрымаў каля дзесяці спагнанняў і быў зноў накіраваны ў турму, спадар Стук паведаміў:

«Тое, што ён апынуўся ў турме, — не думаю, што гэта ёсць помстай адміністрацыі. Ён адмаўляўся выконваць якія б там не былі законныя патрабаванні адміністрацыі. І па выхадзе на працу, і па выкананні рэжыму ўтрымання і па ўнутраным распарадку. То бок ніякіх распараджэнняў ён не выконваў. І праз гэта на яго наклалі шэраг спагнанняў, і ён апынуўся на больш строгім рэжыме. Магу заўважыць, што такія парушэнні маглі кваліфікаваць паводле 411-га артыкула Крымінальнага кодэксу — непадпарадкаванне законным патрабаванням адміністрацыі».

Аляксей Стук нагадаў, што паводле 411-га артыкула атрымаў дадатковы год пакарання Мікалай Дзядок.

Праваабаронцы лічаць Дзядка і Статкевіча палітвязнямі.

паводле http://svaboda.org

Іншыя палітычныя вязьні

  • Павал Красоўскі
  • Віталь Мацукевіч
  • Андрэй Рамашэўскі
  • Наста Дашкевіч
  • Зьміцер Мядзьведзь