Юрый Рубцоў прызнаны вязьнем сумленьня

Праваабрончая арганізацыя Amnesty International прызнала Юрыя Рубцова вязьнем сумленьня і разглядае прысуд яму як частку доўгатэрміновай кампаніі перасьледу актывістаў грамадзянскай супольнасьці з боку беларускіх уладаў.

Пра гэта арганізацыя паведаміла 10 чэрвеня, абвясціўшы тэрміновую акцыю па яго вызваленні. Amnesty International заклікае міжнародную супольнасць напісаць звароты на імя Прэзідэнта ды Генеральнага Пракурора Рэспублікі Беларусь, указваючы, пры гэтым, што Юрый Рубцоў з’яўляецца вязнем сумлення, зняволеным выключна за ажыццяўленне свайго права на свабоду выказвання меркаванняў, патрабаваць ад беларускіх ўладаў яго неадкладнага і безумоўнага вызвалення, а таксама спынення пераследу і запалохвання актывістаў грамадзянскай супольнасці і нагадаць ім пра іх абавязальніцтвы ў рамках міжнароднага права паважаць і абараняць права на свабоду выказвання меркаванняў, мірных сходаў і асацыяцый, паведамляюць праваабаронцы.

Кіраўнік Праваабарончага цэнтра “Вясна” Алесь Бяляцкі звяртае ўвагу, што беларускія праваабаронцы ад самага пачатку пераследу грамадскага актывіста лічылі яго палітвязнем і называе вельмі важным факт прызнання яго вязнем сумлення з боку Amnesty International.

“Гэта ў першую чаргу маральная падтрымка Юрыю Рубцову, які зараз знаходзіцца ў такіх цяжкіх умовах і якому суд вызначыў два гады калоніі. Прызнанне яго вязнем сумлення дазволіць перажыць яму гэты цяжкі час і захаваць моц духу, – кажа Алесь Бяляцкі, былы вязень сумленняю – Я лічу, што гэта сігнал міжнароднай правабарончай супольнасці беларускім уладам і беларускаму грамадству, што справа Юрыя Рубцова мае адназначна палітычны падтэкст”.

На думку праваабаронцы, гэта таксама сведчыць і пра тое, што міжнародныя правабарончыя арганізацыі, а Amnesty International з’яўляецца адной з самых уплывовых правабарончых арганізацый у свеце, не паслабляюць увагу да сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі, працягваюць маніторынг і спрабуюць такім чынам паўплываць на несправядлівыя рашэнні беларускіх уладаў.

Вязень сумлення Юрый Рубцоў, актывіст з горада Гомеля, быў прысуджаны судом Пружанскага раёна да двух гадоў пазбаўлення волі 28 мая 2015 года. Гэта падоўжыла ягоны першапачатковы тэрмін, 18 месяцаў, да якога ён быў прысуджаны ў кастрычніку 2014 года за “абразу суддзі “(па артыкуле 391 Крымінальнага кодэкса). Па версіі абвінавачвання, Юрый Рубцоў
адхіліў некалькі прапаноў працы ў адкрытай папраўчай установе ў Пружанскім раёне Брэсцкай вобласці, дзе адбываў першапачатковы тэрмін. Юрый Рубцоў абвінавачваўся ў парушэнні Артыкула 415 Крымінальга Кодэкса (“Ухіленне ад адбыцця пакарання”), але сведкі на судзе заявілі, што ён не адмаўляўся працаваць у прынцыпе, але рабіў гэта ў знак пратэсту супраць нізкай заработнай платы ў турэмнай сістэме. Ён абскарджвае гэтае рашэнне і ў цяперашні час утрымліваецца ў следчым ізалятары ў горадзе Баранавічы.

- у навінах

 

Зьвязаныя навіны:

04.01.2019 Нямецкі суд дазволіў былому беларускаму палітвязню Юрыю Рубцову застацца ў Германіі яшчэ на тры гады

06.09.2018 Разгляд апеляцыі беларускага палітуцекача Юрыя Рубцова перанеслі на кастрычнік

23.07.2018 Апеляцыя беларускага палітуцекача Юрыя Рубцова будзе разгледжана ў Германіі ў верасні

20.04.2018 Юрый Рубцоў: Вяртацца дадому няма ніякага жадання

26.07.2017 “У турму ўжо можна ехаць на заробкі?..”

25.05.2017 Юрый Рубцоў: Мне могуць і не даць палітычны прытулак

22.08.2016 Юрый Рубцоў: Тых грошай, што дае ўрад Германіі бежанцам, хапае…

29.06.2016 Ці будуць жорсткія рэпрэсіі падчас выбараў?

10.12.2015 Сяргей Скрабец: Улады радуюцца, што актывісты з’язджаюць з краіны

03.08.2015 Юры Рубцоў паведаміў жонцы, якая яго наведвала ў СІЗА г. Баранавічы аб тым, што колькасць прагулак неабгрунтавана абмяжоўваецца, зняволеным даюць ежу нізкай якасці.

Іншыя палітычныя вязьні