У камэры Мікалая Статкевіча правялі начны ператрус

Пасьля працяглага перапынку ў ліставаньні Марына Адамовіч атрымала адразу два лісты ад свайго мужа, палітвязьня Мікалая Статкевіча. З гэтых лістоў жонка палітвязьня даведалася пра новыя спробы ціску на палітыка:

«У аўторак адвакат сказаў мне, што яму тут паведамілі пра мой нібыта намер падаць кучу скаргаў. Я сказаў адвакату, што сапраўды такі намер быў, бо цягам паўтара месяца якасьць харчаваньня значна пагоршылася, але што я паспрабаваў гэтую праблему вырашыць без скандалаў і, хоць і вельмі марудна, нібыта пытаньне вырашылася. Таму, маўляў, ніякіх скаргаў пісаць ужо не зьбіраюся. Але, мабыць у знак удзячнасьці за гэта, у той жа дзень ноччу, упершыню на маёй памяці тут, у камэры быў зроблены вельмі працяглы, на паўтары гадзіны, ператрус. А сёньня на вячэру зноў далі вараную сьмярдзючую кільку, ад якой, мабыць, зьверафэрмы адмовіліся. Па-нармальнаму тут немагчыма».

У другім лісьце Мікалай Статкевіч выказаўся наконт словаў міністра замежных спраў Уладзімера Макея адносна арыштаваных за Плошчу, сказаных у нядаўнім інтэрвію польскаму выданьню:

«Там ён казаў пра людзей, якія, цытую, „былі зьняволеныя за спробу штурму Дома ўраду“ і зараз ня хочуць напісаць прашэньне аб памілаваньні, каб выйсьці на волю. Але ж з такіх асобаў у зьняволеньні застаўся адзін я, а астатнія палітвязьні сядзяць паводле іншых прычын. Атрымліваецца, што афіцыйныя асобы называюць мяне ў множным ліку. Аднак гэта мяне не зьдзіўляе. Недарэмна ж гэты называў мяне ворагам дзяржавы нумар адзін», — цытуе Марына Адамовіч апошні ліст Мікалая Статкевіча.

Былы кандыдат на прэзыдэнта Мікалай Статкевіч асуджаны за Плошчу на 6 гадоў зьняволеньня. Пакараньне палітык адбывае ў крытай турме ў Магілёве.

- у навінах

 

Зьвязаныя навіны:

23.05.2017 “Цалкам рэальна, што некаторых фігурантаў “справы патрыётаў” могуць асудзіць…”

24.02.2017 Мікалай Статкевіч: Ёсць чырвоная рыса, за якую не можам перайсці ні мы, ні ўлада

30.01.2017 Мікалай Статкевіч: Сёння ўлады не могуць сабе дазволіць раскідаць усіх па турмах…

06.09.2016 Былыя палітвязні рыхтуюцца да акцыі “Вярні выбары”

23.08.2016 Былы палітвязень Мікалай Статкевіч на гадавіну свайго вызвалення адкаркаваў армянскі каньяк 1968 году

12.08.2016 Мікалай Статкевіч: Найлепшы падарунак для мяне – свабода для нашай краіны

06.07.2016 Мікалай Статкевіч: Гэта ў пэўнай ступені акцыя салідарнасці з былымі палітвязнямі!

20.06.2016 Мікалай Статкевіч: Трэба як мага больш палітызаваць парламенцкую кампанію

20.05.2016 Пытанне санкцый: быць альбо не быць?

12.05.2016 Мікалай Статкевіч: Няхай самі думаюць, якія яшчэ шкарпэткі можна ў мяне скрасці

Іншыя палітычныя вязьні