Памёр бацька Аляксандра Малчанава (відэа)

Валеры Малчанаў памёр 21 лістапада ў Барысаве. Яму шоў 74-ты год.

«Да лекараў ён не зьвяртаўся… Я быў на працы. Пазванілі, сказалі, што адбылося. Вось прыехаў…», — паведаміў былы палітвязень Аляксандар Малчанаў.

Раней у інтэрвію Радыё Свабода Валеры Малчанаў, прызнаўся, што «каб быў маладзейшы — пайшоў бы на Плошчу».

Маці Аляксандра Малчанава Галіна памерла 9 чэрвеня 2012 году. Тады адміністрацыя турмы ў Жодзіне, дзе сядзеў Малчанаў, адмовілася адпусьціць сына на пахаваньне.

Сам Малчанаў выйшаў на волю 13 ліпеня 2013 году.

svaboda.org

Іншыя палітычныя вязьні