Палітвязню Аляксандру Малчанаву – 25

Дзень нараджэння Аляксандр Малчанаў адзначыць у калоніі ўзмоцненага рэжыму.

Ён нарадзіўся 22 чэрвеня 1988 года ў Барысаве, у гэтым горадзе жыў усё сваё жыццё. Вучыўся ў Барысаўскай школе № 22. У першай палове 2000 гадоў быў актывістам моладзевага руху “Зубр”. Менавіта ў той час палітычная актыўнасць хлопца стала прычынай пастаяннай увагі да яго з боку міліцыі. Першы раз Малчанава затрымалі па крымінальнай справе за Плошчу ў Барысаве 6 Студзеня 2011 года. Аляксандру было прад’яўлена два абвінавачанні па справе масавых беспарадкаў: ва ўдзеле ў іх, а таксама ў абразе падчас акцыі дзяржаўных сімвалаў. Змешчаны пад варту ў СІЗА КДБ.

2 Сакавіка 2011 г асуджаны ў Фрунзенскім судзе Менску на 3 гады зняволення ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Адбываў пакаранне ў калоніі № 15 Магілёва, адкуль быў вызвалены 14 Верасень 2011 на падставе памілавання Лукашэнка ў ліку іншых палітычных зняволеных.

Аднак неўзабаве супраць Аляксандра была заведзеная другая крымінальная справа. У лістападзе 2011 года ён быў арыштаваны другі раз у Барысаве і змешчаны пад варту ў ІЧУ. На гэты раз апазіцыянера абвінавацілі ў крадзяжы металалому. Аляксандр не мог уладкавацца на працу, так як яго нікуды не бралі пасля палітычнага суду, і ён зарабляў на жыццё сабе і бацькам-пенсіянерам зборам металалому. Ён кажа, што на тэрыторыю завода, якая не ахоўваецца, жыхары горада звычайна заходзілі за металічнымі адходамі вытворчасці. 9 красавіка 2012 г. асуджаны на 1 год 6 месяцаў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

Аляксандра Малчанава можна павіншаваць з днём нараджэння, напісаўшы па адрасе: 222125, Барысаўскі раён, вёска Навасады, калонія № 14.

charter97.org

Іншыя палітычныя вязьні

  • Андрэй Пратасеня
  • Наста Дашкевіч
  • Павал Мажэйка
  • Андрэй Пачобут
  • Вячаслаў Сіўчык