У былога палітвязьня Аляксанда Малчанава адбыўся вобшук

Аляксандар Малчанаў Вобшук адбыўся 28 красавіка 2015 года ўвечары і працягваўся каля дзьвух гадзінаў. Праводзілі вобшук прадстаўнікі аддзелу па барацьбе з наркотыкамі. Яны прад’явілі Аляксандру Малчанаву пастанову барысаўскай пракуратуры аб правядзеньні вобшуку і на словах патлумачылі што нібыта маюць інфармацыю аб тым, што Малчанаў распаўсюджвае наркотыкі праз Internet. Разам з тым, ніякіх наркотыкаў падчас вобшуку знойдзена не было. У Малчанава былі забраныя дзьве сім-карткі украінскіх аператараў мабільнай сувязі, каторыя ён выкарыстоўвае, калі бывае ва Украіне і жосткі дзіск  да кампутара.  Аляксандар Малчанаў  толькі паўтары тыдні таму прыехаў з Украіны, дзе знаходзіўся з восені мінулага году. У мінулы прыезд з Украіны увосень 2014 году Малчанаў быў затрыманы нібыта за лаянку і асуджаны на 10 сутак арышту. Акрамя таго, як заяўляе Аляксандр, супрацоўнікі спецслужбаў дапытваліся ў ягоных сяброў ці прымаў удзел Малчанаў у баявых дзеяньнях на усходзе Украіны.

palitviazni.info

Іншыя палітычныя вязьні

  • Кацярына Садоўская
  • Алег Сурган
  • Міхаіл Жамчужны