Аляксандр Малчанаў: Я хацеў перамен (відэа)

Новы фільм з серыі «Хроніка суднага часу» прысвечаны барысаўчаніну Аляксандру Малчанаву.

«Зубравец» Аляксандр Малчанаў – рабочы хлопец з перакананнямі і вытрымкай сапраўднага змагара.

Ён нарадзіўся 22 чэрвеня 1988 года ў Барысаве, у гэтым горадзе жыў усё сваё жыццё. Вучыўся ў Барысаўскай школе № 22. У першай палове 2000 гадоў быў актывістам моладзевага руху «Зубр». Менавіта ў той час палітычная актыўнасць хлопца стала прычынай пастаяннай увагі да яго з боку міліцыі. Першы раз Малчанава затрымалі па крымінальнай справе за Плошчу ў Барысаве 6 студзеня 2011 года. Аляксандру было прад’яўлена 2 абвінавачванні па справе аб масавых беспарадках: ва ўдзеле ў іх, а таксама ў абразе падчас акцыі дзяржаўных сімвалаў. Змешчаны пад варту ў СІЗА КДБ.

2 сакавіка 2011 года асуджаны ў Фрунзенскім судзе Менска на 3 гады зняволення ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Адбываў пакаранне ў калоніі № 15 Магілёва, адкуль быў вызвалены 14 верасня 2011 года на падставе памілавання Лукашэнкам у ліку іншых палітычных зняволеных.

Аднак неўзабаве супраць Аляксандра была заведзеная другая крымінальная справа. У лістападзе 2011 года ён быў арыштаваны другі раз у Барысаве і змешчаны пад варту ў ізалятар часовага ўтрымання. На гэты раз апазіцыянера абвінавацілі ў крадзяжы металалому. Аляксандр не мог уладкавацца на працу, так як яго нікуды не бралі пасля палітычнага суда, і ён зарабляў на жыццё сабе і бацькам-пенсіянерам зборам металалому. Ён кажа, што на тэрыторыю завода, якая не ахоўвалася, жыхары горада звычайна заходзілі за металічнымі адходамі вытворчасці. 9 красавіка 2012 года асуджаны на 1 год 6 месяцаў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

charter97.org

Іншыя палітычныя вязьні

  • Аляксандар Квяткевіч
  • Мікіта Емельянаў
  • Алег Гнедчык
  • Уладзімер Хамічэнка
  • Зьміцер Даронін