Blog

13 Articles

У былога палітвязьня Аляксанда Малчанава адбыўся вобшук

Аляксандар Малчанаў Вобшук адбыўся 28 красавіка 2015 года ўвечары і працягваўся каля дзьвух гадзінаў. Праводзілі вобшук прадстаўнікі аддзелу па барацьбе з наркотыкамі. Яны прад’явілі Аляксандру Малчанаву пастанову барысаўскай пракуратуры аб правядзеньні вобшуку і на словах патлумачылі што нібыта маюць інфармацыю аб тым, што Малчанаў распаўсюджвае наркотыкі праз Internet. Разам з тым, ніякіх наркотыкаў падчас вобшуку знойдзена не было. У Малчанава былі забраныя дзьве сім-карткі украінскіх аператараў мабільнай сувязі, каторыя ён выкарыстоўвае, калі бывае ва Украіне і жосткі дзіск  да кампутара.

Аляксандр Малчанаў працаўладкаваўся ў Барысаве

Аляксандр Малчанаў працаўладкаваўся ў Барысаве

Раней было вядома, што Аляксандр Малчанаў намагаецца пераехаць у Менск і там знайсьці працу, але для гэтага трэба было атрымаць дазвол міліцыі, дзе Аляксандр Малчанаў стаіць пад прафіляктычным наглядам. З чым зьвязаны перамены?

Алесь Малчанаў: “Мае погляды не зьмяніліся”

Алесь Малчанаў: “Мае погляды не зьмяніліся”

Калі я затэлефанавала ў Барысаў нядаўняму палітвязьню Алесю Малчанаву, у Менску і Менскай вобласьці ўсталёўвалася рэкордная сьпёка. Таму міжволі мы пачалі гутарку не з таго, як пераносіць дыктатуру, а з рэчак і азёр нашай Бацькаўшчыны. Тым ня менш, сьпёка хутка мела скончыцца, жыццё працягвалася, а прагнозу на стан правоў чалавека ў краіне ніхто пакуль не абвяшчаў…
Парадавала, што, нягледзячы на ўсе выпрабаванні, голас Алеся Малчанава гучаў бадзёра і ўпэўнена.