Мікалай Статкевіч: Палітвязням у турмах пагражаюць згвалтаваннем

Сталі вядомыя падрабязнасці ліста Мікалая Статкевіча, канфіскаванага пракуратурай. Інфармацыю пра яго сайт charter97.org атрымаў ад крыніц у турме Магілёва, дзе цяпер знаходзіцца палітвязень.

Мікалай Статкевіч у лісце напісаў пра парадкі ў Шклоўскай калоніі, праз якую прайшлі шмат якія актывісты апазіцыі. Ён паведаміў, што ў чатырох з іх “выбівалі” згоду на прашэнне аб памілаванні, пагражаючы згвалтаваць. Палітвязень лічыць, што такім чынам адміністрацыя калоніі імкнулася хутчэй пазбавіцца ад вязняў, якія маглі распавесці пра карупцыю ў турэмнай установе.

Статкевіч таксама згадаў іншыя парушэнні закона, сведкам якіх ён стаў у калоніі. У прыватнасці, ён напісаў, што ва ўсіх вязняў вымагалі прадукты, якія яны атрымлівалі ў перадачах. Каўбаса, шакалад і цыгарэты ішлі начальніку атрада. Людзі былі вымушаныя плаціць “даніну”, бо іначай “немагчыма атрымаць умоўна-датэрміновае вызваленне”.

Пра тое, што ліст палітвязня канфіскаваны і адпраўлены ў пракуратуру, паведаміла яго жонка Марына Адамовіч 16 ліпеня. Яна адзначыла, што не ведае пра змест ліста, але лічыць, што мужу было пра што распавесці.

novychas.info

- у навінах

 

Зьвязаныя навіны:

19.12.2017 Мікола Статкевіч: Нам не сорамна будзе глядзець у вочы сваім дзецям

13.11.2017 Мікалай Статкевіч: Справа можа дайсці нават да пасадкі ў турму

24.10.2017 Сяргей Скрабец: Сэнсу ў акцыях не бачу, але ў душы пратэстоўцаў падтрымліваю

23.09.2017 Мікола Статкевіч: Найперш за краты кідаюць патрыётаў сваёй краіны

23.05.2017 “Цалкам рэальна, што некаторых фігурантаў “справы патрыётаў” могуць асудзіць…”

24.02.2017 Мікалай Статкевіч: Ёсць чырвоная рыса, за якую не можам перайсці ні мы, ні ўлада

30.01.2017 Мікалай Статкевіч: Сёння ўлады не могуць сабе дазволіць раскідаць усіх па турмах…

06.09.2016 Былыя палітвязні рыхтуюцца да акцыі “Вярні выбары”

23.08.2016 Былы палітвязень Мікалай Статкевіч на гадавіну свайго вызвалення адкаркаваў армянскі каньяк 1968 году

12.08.2016 Мікалай Статкевіч: Найлепшы падарунак для мяне – свабода для нашай краіны

Іншыя палітычныя вязьні