Валянціну Аліневіч хочуць звольніць з БДЭУ

Пра гэта маці палітычнага зьняволенага распавяла на сваёй старонцы ў Фэйсбук.

“Учора я афіцыйна папярэджана, што на наступны навучальны год са мной не будзе заключаны кантракт. Не магу сказаць, што вельмі засмучаная. Сістэма адукацыі ў краіне такая, што працаваць на ідэалогію, а ня веды і прафесійны й навуковы рост студэнтаў, становіцца ўсё цяжэй і цяжэй. Ды і заробак у дацэнта, кандыдата эканамічных навук з максімальным стажам складае ўсяго 3,5 – 4 млн.бел.руб. Гэта на ўзроўні прыбіральшчыцы ў метро ці “Кароне”. Тут я цалкам згодна з Аляксандрам Казуліным наконт значнасці беларускай адукацыі. Заработная плата высокая ў адміністрацыйна-кіраўнічага персаналу, якога больш, чым прафесарска-выкладчыцкага. Але праца мяне ратавала, дапамагала мне выстаяць.

Агіднасьць сітуацыі палягае ў тым, што апошнія паўтары месяцы супраць мяне пачалася сапраўдная траўля. Прычым маё вышэйшае кіраўніцтва цалкам адкрыта заяўляла, што паступіў загад вышэй, што аналізуецца і ўважліва чытаецца ўсё, што публікуецца на сайтах і ў друку (бачыце, якім вы карыстаецеся поспехам) і тое, што ў іх саміх да мяне прэтэнзій да маёй працы няма. Пачалося з ультыматуму: ці мая пазыцыя ў дачыненьні да майго сына, ці праца. Выбар быў такі недарэчны, што я засьмяялася ў твар. Затым былі спробы ўжо з боку рэктара БДЭУ Шымава В.М. мірна “разруліць” сітуацыю. У рэшце рэшт пачаліся ўжо сур’ёзныя “ваенныя дзеянні” з боку дэкана факультэта мэнэджмэнту Сімхович В.А., кіраўніка цэнтра кадравай і прававой палітыкі Лагуты. Працаваць не давалі, прыходзілі проста ў студэнцкія аўдыторыі, не саромеючыся нікога. Сітуацыя да сьмешнага нагадвала сітуацыю з маім сынам — і дакаралі, і хвалілі, і ўвесь час патрабавалі нешта падпісаць: нейкія тлумачальныя, акты, потым спрабавалі абвясьціць мяне злосным парушальнікам і ў рэшце рэшт абвясьцілі аб звальненні. Хоць яшчэ ў траўні 2011 года па ініцыятыве таго ж кіраўніцтва БДЭУ мяне абралі на пасаду дацэнта кафедры эканомікі прам.прадпрыемства тэрмінам на 5 гадоў. Я б ужо даўно звольнілася сама, але мне хацелася, каб людзі, якія вырашаюць, як ім здаецца, мой лёс, самі ўзялі на сябе маральную адказнасьць за тое, што адбываецца. У іх таксама ёсць маці, жонкі, дзеці, унукі. Што яны будуць думаць пра тых людзей, якія паднялі руку на самае святое, на Маці! Некаторыя казалі, што гэта — чыста тэхнічнае рашэнне, іншыя — што ім загадалі і яны не маглі не выканаць загад. Гэта ўжо было ў гісторыі. Ці не праўда? Ну што ж, жыццё расставіць усё на свае месцы. Цяпер ім жыць са сваім маральным выбарам. А людзі ў чорных масках, якія дыктавалі свае ўмовы ўбеленым сівізной прафесарам і дацэнтам, зноў засталіся за кадрам”.

facebook.com

Іншыя палітычныя вязьні

  • Зьміцер Новік
  • Павал Вінаградаў
  • Уладзімер Яроменак
  • Славамір Адамовіч
  • Міхась Крываў