Эдуард Лобаў дамогся разгляду сваёй скаргі ў пракуратуры

Палітзняволены маладафронтавец Эдуард Лобаў дамогся разгляду скаргі. Яна закранае парушэнне закону ў часе следства і суда.

Пра гэта Эдуард Лобаў паведаміў маці, Марыне Лобавай, у тэлефоннай размове з Івацэвіцкай калоніі, дзе ён адбывае свой тэрмін пакарання:

– Ён казаў, што ў яго ўсё па-ранейшаму, усё нармальна. Адзінае, што ёсць навіны па яго скарзе ў пракуратуру, на якую прыйшоў адказ са Следчага камітэта пракуратуры. Зараз зноў паўторна ўзбудзілі разгляд яго скаргі пра тое, што суд недастаткова разгледзеў яго справу, пра несправядлівы прысуд, пра ўтрыманне ў СІЗА на Валадарскага і пра допыты ў КДБ без адваката.

Марына Лобава скептычна ставіцца да таго, што скарга будзе разгледжана належным чынам.

Эдуард Лобаў быў асуджаны на 4 гады зняволення нібыта за хуліганства. Разам з ім на 2 гады асуджаны кіраўнік арганізацыі Зміцер Дашкевіч.

racyja.com

Іншыя палітычныя вязьні