Ад палітвязня Васьковіча другі месяц няма лістоў

Кіраўніцтва Магілёўскай турмы №4 больш за месяц трымае палітычнага вязня Яўгена Васьковіча ў ізаляцыі.

Пра гэта сайту charter97.org распавяла Тамара Васьковіч, бабуля палітзняволенага актывіста аргкамітэта па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» (БХД) Яўгена Васьковіча.

«Апошні ліст я атрымала 29 сакавіка. У ім ўнук паведаміў, што да яго пачалі даходзіць лісты і не толькі ад блізкіх сваякоў. Да яго таксама дайшла перадача ад родных, лёс якой доўгі час быў невядомы», – адзначыла бабуля палітычнага вязня.

Яна падкрэсліла, што з таго часу ад Васьковіча не было ніякіх вестак.

«Вось ужо другі месяц я чакаю ад яго ліст. Наколькі мне вядома, іншым сваякам таксама нічога не прыходзіла. Я нават не ведаю, што здарылася. Можа быць, яго неяк ахавалі ад сувязі з вонкавым светам, гэта значыць папросту пакаралі», – лічыць Тамара Васьковіч.

Нагадаем, з траўня 2011 года ў палітвязня Васьковіча было каля 40 спагнанняў ад кіраўніцтва пенітэнцыярных устаноў, больш за 20 раз яго кідалі ў ШЫЗА, у выніку чаго ён правёў у штрафным ізалятары больш за 150 сутак.

Такім чынам, беларускія ўлады не спыняюць маральна і фізічна ціснуць на палітычных вязняў і кожны раз звяртаюцца да новых метадаў.

Яўген Васьковіч быў асуджаны разам з Арцёмам Пракапенкам і Паўлам Сырамалотавым. Яго прысудзілі да 7 гадоў зняволення нібыта за спробу падпалу дзвярэй бабруйскага аддзялення КДБ. У верасні мінулага года Павел Сырамалотаў выйшаў на волю пасля таго, як напісаў прашэнне аб памілаванні на імя Лукашэнкі. Яўген Васьковіч і Арцём Пракапенка адмаўляюцца пісаць такое прашэнне.

Іншыя палітычныя вязьні