Мы вас чакаем. Эдуард Лобаў (відэа)

Відэасэрыя «Мы вас чакаем» — гэта спробы родных і блізкіх зьвярнуцца да палітвязьняў, павіншаваць іх са сьвятамі, расказаць сямейныя навіны. У чарговым выпуску — маці Эдуарда Лобава.

Даведка Свабоды:

Эдуард Лобаў

Нарадзіўся 1 сьнежня 1988 г. у Вільні. Служыў тэрміновую службу ў спэцназе. У войску пазнаёміўся з маладафронтаўцам з Гомелю, дзякуючы якому далучыўся да Маладога Фронту. Быў абраны кіраўніком менскай гарадзкой арганізацыі МФ. Цікавіцца вайсковай справай і марыць пра адраджэньне беларускага войска.

Нежанаты.

Затрыманы 18 сьнежня 2010 г. разам зь лідэрам Маладога Фронту Зьмітром Дашкевічам, абвінавачаныя ў хуліганстве, нібыта яны зьбілі мінакоў. Пацярпелыя ўдзельнічалі ў судовым працэсе, схаваўшыся за шырмай. Сваёй віны Дашквевіча і Лобаў не прызналі і заявілі, што гэта была правакацыя спэцслужбаў напярэдадні прэзыдэнцкіх выбараў.

24 сакавіка 2011 г. судзьдзя Маскоўскага суду Менску Алена Шылько асудзіла Эдуарда Лобава паводле артыкулу «асабліва злоснае хуліганства» на 4 гады калёніі ўзмоцненага рэжыму. Праваабарончая арганізацыя «Міжнародная амністыя» прызнала яго вязьнем сумленьня.

Адбывае пакараньне ў калёніі № 22 «Ваўчыныя норы» ў Івацэвіцкім раёне.

Іншыя палітычныя вязьні

  • Зьміцер Хведарук
  • Славамір Адамовіч
  • Зьміцер Касьпяровіч
  • Зьміцер Буланаў
  • Ігар Корсак