Падтрымайма палітвязняў! (відэа)

Еўрадэпутат Марэк Міґальскі ды жонка палітвязня Мікалая Статкевіча, Марына Адамовіч, звярнуліся да гледачоў «Белсату» з заклікам падпісаць петыцыю за вызваленне палітвязняў Міколы Статкевіча і Змітра Дашкевіча.

«Петыцыя скіраваная да людзей, якія могуць прымаць рашэнні, не да беларускіх уладаў, а да кіраўнікоў еўрапейскіх урадаў і краінаў з заклікам надалей надаваць увагу сітуацыі з палітвязнямі ў Беларусі ды патрабаваць ад беларускіх уладаў вызвалення ўсіх палітвязняў», – зазначае Марына Адамовіч.

Укладальнікі петыцыі – жонка Мікалая Статкевіча, Марына Адамовіч, нявеста Змітра Дашкевіча, Наста Палажанка, дэпутат Еўрапарламенту Марэк Міґальскі. Яны заклікаюць прадстаўнікоў урадаў краін ЕЗ надалей прыкладаць намаганні, скіраваныя на вызваленне і рэабілітацыю палітвязняў, і, сярод іншага, неадкладна звярнуцца да ўладаў Беларусі з патрабаваннем гарантаваць палітвязням свабоду ад катаванняў ды іншых

На момант рыхтавання гэтага паведамлення петыцыю падпісалі 2 564 асобы, у тым ліку жыхары Беларусі, Польшчы, Расеі, Нідэрландаў, Канады ды іншых краінаў.

Збор подпісаў пад петыцыяй – частка кампаніі салідарнасці «Wolność x 2», якая ладзіцца з ініцыятывы еўрадэпутата Марэка Міґальскага.

belsat.eu

, - у навінах

 

Іншыя палітычныя вязьні