Еўрапарламент крытыкуе Польшчу за Алеся Бяляцкага

Еўрапарламент прыняў “Гадавую справаздачу, якая датычыць правоў чалавека і дэмакратыі ў свеце за 2011 год і палітыкі Еўразвязу ў гэтай галіне”. У дакуменце сярод краін, у якіх парушаюцца правы чалавека былі згаданыя Польшча і Літва. Як удакладніў еўрадэпутат Марэк Мігальскі, Еўрапарламент у прыватнасці выказаў шкадаванне з тае прычыны, што дзеянні польскіх і літоўскіх чыноўнікаў спрычыніліся да арышту праваабаронцы Алеся Бяляцкага:

– Я галасаваў за гэты фрагмент рэзалюцыі Еўрапарламента. Яна не столькі кажа пра асуджэнне Польшчы і Літвы, колькі пра шкадаванне з тае прычыны, што дзеянні польскіх і літоўскіх чыноўнікаў спрычыніліся да арышту Алеся Бяляцкага. Тая некампетэнцыя і дурнота полькіх чыноўнікаў павінна была апынуцца ў цэнтры крытыкі.

Дэпутаты ад кіруючай у Польшчы Грамадзянскай платформы галасавалі супраць рэзалюцыі, спрабуючы адказнасць за арышт Бяляцкага ўскласці не на МЗС, але на чыноўнікаў пракуратуры. На думку кандыдата на пасаду прэм’ер-міністра ад апазіцыйнай партыі Права і справядлівасць Пятра Гліньскага, віна міністра Сікорскага відавочная і ён даўно павінен падаць у адстаўку:

– Міністр Сікорскі, на маю думку, павінен падаць у адстаўку. Галоўная памылка – гэта палітвязень, якому былі тэндэнцыйна падабраныя факты, каб яго абвінаваціць. Пасля гэтая памылка паўтарылася. Гэта скандал, каб польскае Міністэрства замежных спраў так функцыянавала. Гэта беларускія стандарты ў польскім МЗС.

У рэзалюцыі Еўрапарламента падкрэсліваецца, каб ніколі больш не паўтарылася такая трагічная памылка.

racyja.eu 

- у навінах

 

Зьвязаныя навіны:

09.09.2020 “На гвалт і катаванні быў загад”. Кіраўнік Праваабарончага цэнтра “Вясна” Алесь Бяляцкі прааналізаваў месяц, які пражыла краіна пасля выбараў

05.08.2020 “Усё гэта мне нагадвае нейкае дэжавю…” Дзевяць гадоў таму быў арыштаваны кіраўнік Праваабарончага цэнтра “Вясна” Алесь Бяляцкі

03.06.2020 Алесь Бяляцкі: Улады паказваюць, што не збіраюцца гуляць па правілах

07.05.2020 Алесь Бяляцкі: У Беларусі асноўны удар накіраваны на блогераў

09.04.2019 Алесь Бяляцкі: Пераслед незалежных СМІ у гэтым годзе толькі ўзмацніўся

21.03.2019 Алесь Бяляцкі: Няма ніякага сумневу, што справа Аюба Ціціева – палітычная

31.05.2018 Алесь Бяляцкі: Перакананы, што лідараў незалежнага прафсаюза не пасадзяць

30.03.2018 Алесь Бяляцкі: Рэпрэсіўныя механізмы працягваюць працаваць

22.03.2018 Алесь Бяляцкі: Улады зрабілі больш жорсткай тактыку рэпрэсій

28.12.2017 Алесь Бяляцкі: Гэта быў няпросты і досыць трывожны год

Іншыя палітычныя вязьні

  • Валер Сядоў
  • Кацярына Салаўёва
  • Алесь Круткін