Беларускі дэсантнік Эдуард Лобаў (відэа)

У інтэрнэце з’явіўся новы міні-фільм, прысвечаны палітвязню Эдуарду Лобаву.Сябра маладзёжнай арганізацыі «Малады фронт» Эдуард Лобаў быў затрыманы разам з лідэрам гэтай арганізацыі Зміцерам Дашкевічам амаль два гады таму, напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў 2010 года, піша ПЦ «Вясна».

Лобава арыштавалі 18 снежня 2010 года, а 24 сакавіка 2011 года асудзілі судом Маскоўскага раёна г. Менска па ч. 3 арт. 339 КК (асабліва злоснае хуліганства) да 4 гадоў пазбаўлення волі ва ўмовах строгага рэжыму. Знаходзіцца ў калоніі № 22 у Івацэвічах.

Адвакат Лобава Алена Аўсяннікава, выступаючы ў судовым працэсе заявіла, што віна павінна быць пацверджана бясспрэчнымі доказамі і не можа будавацца на здагадках, а доказаў, якія пацвярджаюць бясспрэчнасць віны абвінавачаных, у судзе не было прадстаўлена.

Іншыя палітычныя вязьні

  • Валеры Шчукін
  • Зьміцер Завадскі
  • Уладзімер Плешчанка
  • Яўген Сувораў
  • Аляксандар Васільеў