
Адміністрацыя Бабруйскай папраўчай калоніі №2 па свойму “павіншавала” вядомага праваабаронцу, старшыню Праваабарончага цэнтру “Вясна” Алеся Бяляцкага з ягоным 50-годдзем: сёньня стала вядома, што пальтвязня зьмясцілі ў штрафны ізалятар (ШІЗА).
Праваабаронцы з трывогай адзначаюць, штоў апошні час ціск на зняволенага старшыню ПЦ “Вясна” значна ўзмацніўся.
Прысуджаны да зняволеньня ў папраўчай калоніі ўзмоцненага рэжыму на чатыры з паловай гады, А. Бяляцкі з сакавіка па чэрвень 2012 г. атрымаў 3 спагнаньні, якія ўключаюць пазбаўленьне чарговага доўгага спатканьня (з двух, прадугледжаных на працягу года). На падставе гэтых трох спагнаньняў Алесь у канцы чэрвеня 2012 г. прызнаны злосным парушальнікам устаноўленага парадку адбыцця пакараньня. Гэта перакрэсліла магчымасць прымяненьня да яго Закона «Аб амністыі», прынятага ў 2012 г., а таксама пацягнула змяншэнне штомесячнага памеру грашовых сродкаў на асабовым рахунку, якія можна расходаваць на набыццё прадуктаў харчаваньня і прадметаў першай неабходнасці, з 5 да 1 базавай велічыні (з 500 000 да 100 000 беларускіх рублёў).
Яшчэ два спагнаньні ўжытыя да А. Бяляцкага ў жніўні 2012г.: пазбаўленне чарговай прадуктовай перадачы (з двух прадугледжаных на працягу года) і пазбаўленьне чарговага, ужо кароткатэрміновага, спатканьня (таксама з двух прадугледжаных на працягу года).
У дзень 50-гадовага юбілею Алеся Бяляцкага былы зьняволены Бабруйскай калёніі і былы «хімік» паведаміў Паўлу Севярынцу пра ціск, які чыніць на Бяляцкага адміністрацыя калёніі.
Ён паведаміў, што там Алесю вельмі цяжка, што да яго нават цяжка наблізіцца. Бо той, хто да яго падыходзіць і размаўляе, пасьля гэтых людзей „вылоўліваюць“ і асобна размаўляюць зь імі ў атрадзе. Яго самога ціснуць, чапляюцца да яго па кожнай драбязе, і, канечне, там жыцьцё пад заўсёдным ціскам. Ён кажа, што ўсе разумеюць, што Алесь „мужык“, што ён стаіць за праўду, але вымушаныя яго абыходзіць, бо будзе дрэнна і яму, і ім.
spring96.org