
Гэты ролік – толькі невялікі фрагмент відэаінтэрв’ю з Марынай Лобавай, маці аднаго з беларускіх палітычных зняволеных, якое неўзабаве з’явіцца на нашым сайце. Гэтым відэа мы пачынаем новую рубрыку відэінтэрв’ю з былымі палітвязнямі і іх роднымі. Эдуард Лобаў – вязень сумлення, актывіст моладзевай арганізацыі “Малады Фронт”, арыштаваны разам з яе лідарам Дзмітрыем Дашкевічам напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў у снежні 2010 года. Абодва былі асуджаныя па сфабрыкаваным абвінавачванні і знаходзяцца ў месцах пазбаўлення волі.
palitviazni.info