За Эдуардам Лобавым лічыцца 7 парушэньняў рэжыму

За вязьнем Івацэвіцкай калёніі Эдуардам Лобавы лічыцца ўжо 7 парушэньняў рэжыму.

Пра гэта паведаміла маці маладафронтаўца Марына Лобава. Днямі Эдуард пазваніў дамоў. Гутарка была кароткай, кажа Марына.

«Дазволілі пазваніць, але нічога пра сябе не пасьпеў паведаміць. Сказаў толькі, што дайшла бандэроль зь вітамінамі. І што вырашылася пытаньне наконт часопіса, які ён выпісаў, але часопіс даходзіць зь перапынкамі. Гэта пасьля маёй скаргі. Адзін нумар да яго дайшоў, а першы згубіўся, пошта нібыта вінавата. Паабяцалі вярнуць грошы на яго рахунак».

Эдуард Лобаў быў асуджаны паводле таго ж эпізоду нібыта з хуліганствам за дзень да прэзыдэнцкіх выбараў, што і Зьміцер Дашкевіч. Актывіст атрымаў 4 гады зьняволеньня. У калёніі Эдуард Лобаў адмовіўся падпісваць прашэньне аб памілаваньні, пасьля чаго атрымаў ужо 7 спагнаньняў.

svaboda.org

Іншыя палітычныя вязьні

  • Фёдар Мірзаянаў
  • Віталь Мацукевіч
  • Натальля Радзіна
  • Сяргей Башарымаў
  • Павал Красоўскі