
Алена Сурапіна спецыяльна патэлефанавала ў ГА “БАЖ” у пятніцу ўвечары, каб перадаць падзяку ўсім, хто дапамагае іх сям’і ў гэты няпросты час.
10 жніўня яна праверыла банкаўскі рахунак, адкрыты для збору сродкаў на аплату адваката, перадач Антону і г.д. – на ім назбіралася ўжо каля 1 млн. 700 тыс. рублёў.
“Я ж не ведаю, хто пераводзіць гэтыя грошы, таму перадайце нашу падзяку ўсім, хто гэта робіць”, – папрасіла Алена.
У панядзелак, 13 жніўня, маці Антона зноў скіроўваецца ў Мінск для сустрэчы з адвакатам. Дарэчы, менавіта ў гэты дзень споўніцца роўна месяц з дня затрымання журналіста.
Рэквізіты рахунку: Сурапінай Алене Мікалаеўне, Слуцкае аддзяленне Белаграпрамбанка, код 921, рахунак 32102084.
baj.by