Статкевічу забаранілі перапіску з Севярынцам

Статкевічу забаранілі перапіску з Севярынцам, хоць «у маіх лістах былі толькі словы Евангелля»

Палітвязню, былому кандыдату ў прэзідэнты Мікалаю Статкевічу забаранілі перапіску з палітвязнем, сустаршыні аргкамітэта па стварэнні партыі «Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя» Паўлам Севярынцам. Пра гэта сустаршыні БХД паведаміла жонка Мікалая Статкевіча Марына Адамовіч.

Паводле яе словаў, палітвязню перадалі канверт ад Паўла Севярынца, дзе замест ліста ляжаў аркуш, у якім было напісана, што перапіска забаронена.

«У маіх лістах былі толькі падтрымка і словы Евангелля. Гэта выклікае толькі абуранне», — адзначыў Павал Севярынец.

Павал Севярынец збіраецца абскарджваць гэтае рашэнне ў Дэпартаменце выканання пакаранняў і Генеральнай пракуратуры.

Нагадаем, што раней па незразумелых прычынах была забароненая перапіска Паўла Севярынца з актывістам БХД, палітвязнем Яўгенам Васьковічам.

bchd.info

Іншыя палітычныя вязьні

  • Алег Сурган
  • Уладзімер Лобан
  • Дзяніс Дзянісаў
  • Арцём Брэўс
  • Яўген Васьковіч