Міні-фільм пра Севярынца (відэа)

З’явілася дакументальная стужка, прысвечаная палітвязню.

Лідар беларускай хрысціянскай дэмакратыі Павел Севярынец асуджаны на 3 гады «хіміі» за ўдзел у акцыі пратэсту супраць фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў. Адбывае пакаранне ў вёсцы Куплін Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці. Працуе ў фермерскай гаспадарцы каля спецкамендатуры.

Асуджанаму палітыку адмоўлена ў змене рэжыму. Севярынец адбыў траціну тэрміну і не мае спагнанняў ад кіраўніцтва спецкамендатуры. Нагадаем, 27 кастрычніка атэстацыйная камісія спецкамендатуры разгледзела станоўчыя характарыстыкі з месца працы Паўла Севярынца і вырашыла, што той «стаў на шлях выпраўлення». У такіх выпадках, згодна з законам, асуджанага могуць перавесці на «хатнюю хімію». Аднак Паўлу Севярынцу ў гэтым адмовілі.

Хрысціянскія дэмакраты лічаць, што толькі апора на традыцыйныя еўрапейскія каштоўнасці, якія мацуюцца перадусім на хрысціянстве, дапамогуць нашаму грамадству пераадолець тыя праблемы, якія сёння трымаюць нашую краіну па-за цывілізаваным светам.

Севярынец пэўны, што справа ў веры. Ён лічыць, што калі беларусы павераць, то яны будуць стаяць на каленях перад Госпадам, але не перад тыранам. Таксама ён лічыць, што на страху, хлусні і нянавісці дзяржаву пабудаваць немагчыма.

spring96.org

Іншыя палітычныя вязьні