Бандарэнка паведаміў, што знаходзіцца ў медчастцы калоніі

Палітзняволены Дзмітрый Бандарэнка ўжо больш месяца заходзіцца ў медыцынскай частцы калоніі і стан яго не паляпшаецца.

Пра гэта даведалася яго жонка Вольга Бандарэнка з трох лістоў, якія яна запар атрымала з магілёўскай калоніі. Апошні ліст датаваны 28 сакавіка.

– Стаміўся ад розных хваробаў. Спіна ды яшчэ падагра. Гэта ўсё жахлівыя болі. Плюс яшчэ дадаліся новыя сімптомы па спіне, якіх раней не было. Ногі амаль не адчувае – нібыта ватныя. Але лісты піша бодрыя.

Дзмітрый Бандарэнка летам 2011 года перанёс складаную аперацыю на пазваночніку, пасля якой патрэбен працяглы рэабілітацыйны перыяд. Аднак нават з турэмнай бальніцы яго хутка перавялі ў калонію, дзе стан Бандарэнкі пачаў пагаршацца. Тым не менш міжведамасная экспертная камісія не дала яму групу інваліднасці. А раней палітвязню было адмоўлена ва ўмоўна–датэрміновым вызваленні.

Дзмітрый Бандарэнка 1 лютага напісаў прашэнне аб памілаванні на імя Аляксандра Лукашэнкі, які раней казаў, што палітзняволеныя будуць вызваленыя пасля прашэнняў. “Аднак адказу няма, быццам нічога і не пісалі”, — кажа Вольга Бандарэнка.

racyja.com

Іншыя палітычныя вязьні

  • Тацяна Цішкевіч
  • Алег Гнедчык
  • Павал Севярынец
  • Антон Сурапін
  • Рыгор Кійко