Зміцер Бандарэнка: “Беларусь можа стаць прыкладам хрысціянскага прымірэння”

Палітвязень пракаментаваў апошнія выказванні Лукашэнкі: «Перамовы могуць быць пачаты пры пасярэдніцтве Касцёла і Праваслаўнай царквы».

— Зміцер, Вы выйшлі на волю, адседзеўшы год і чатыры месяцы. Натуральна, радасць, шчасце. А тут: «Дзве гадзіны — і яны ў калоніі». Якія пачуцці нахлынулі?

— Лічу, што трэба вельмі сур’ёзна ставіцца да словаў Аляксандра Рыгоравіча, бо ў нашай краіне ўсё вырашае адзін чалавек, і, сапраўды, у любы момант мы можам апынуцца за кратамі. Таксама разумею, што ў мяне зусім выпадкова можа здарыцца інфаркт, інсульт ці абсалютна выпадкова магу трапіць пад машыну.

— Мы ведаем, што ў турме вы страцілі здароўе і маглі наогул пазбавіцца магчымасці хадзіць. Цяпер Лукашэнка прызнаўся, што ведаў пра гэта.

— Магу вітаць тое, што мы былі вызваленыя. І тое, што я быў вызвалены ў дзень вялікага хрысціянскага свята — праваслаўнага Вялікадня. Што тычыцца здароўя. Мне рабілі аперацыю на падставе вынікаў тамаграфіі хрыбетніка (МРТ). Была выяўлена міжхрыбетнікавая грыжа, якая заціскала карэньчык спінна-мазгавога нерва і з прычыны якой у мяне была часткова паралізаваная правая нага. Я таксама адчуваў моцныя болі ў іншай назе. У ліпені была праведзеная аперацыя па выдаленні кілы і дэкампрэсіі нерва. Аперацыя прайшла паспяхова: была станоўчая дынаміка… У жніўні я меў права на вызваленне ў сувязі з заменай рэжыму ўтрымання, але, тым не менш, быў адпраўлены ў калонію. Вызвалення па замене не адбылося, таксама як не адбылося ўмоўна-датэрміновае вызваленне, на якое я меў права ў снежні. У красавіку ў Магілёўскай абласной бальніцы была зроблена паўторная магнітна-рэзанансная тамаграфія, якая выявіла, што на сённяшні дзень у паяснічным аддзеле ў мяне ўжо 4 міжхрыбетнікавыя кілы, дзве з якіх заціскаюць карэньчыкі нерваў. Мне адразу сказалі, што патрэбна паўторная аперацыя, а, можа быць, нават не адна. Думаю, што, калі б не было гэтых дадзеных МРТ, то мяне б, напэўна, не вызвалілі.

— Чым справакаваная такая рэзкая рэакцыя ў Лукашэнкі?

— Галоўнае, што я пачуў сёння ў праграме «Контуры»: «Яшчэ адзін ціск, і яны зноў вернуцца ў калонію». Думаю, што такая ​​заява, у першую чаргу, звязана з дзеяннямі Еўрасаюза.

— Лукашэнка кажа пра нейкую амністыі летам гэтага года. Гэта намёк, што іншых вызваляць тады?

— Ведаеце, я ад усёй душы вітаю такую ​​заяву, бо амністыя — гэта тое, што зняволеныя Беларусі, дый любой іншай краіны, заўсёды чакаюць з нецярпеннем. На пачатку гэтага года было некалькі заяваў кіраўнікоў пракуратуры і Дэпартамента выканання пакаранняў аб тым, што сёлета амністыя не плануецца. І цяпер ясна, што яна адбудзецца і гэта выдатна.

А палітвязні вінныя быць вызваленымі ў Велікодны перыяд.

— Некаторыя лічаць, што адпусціць Лукашэнка палітвязняў і наступіць нейкая «лібералізацыя», хоць на год-два. Вы верыце, што Лукашэнка можа хоць на час аслабіць лейцы да наступных, напрыклад, прэзідэнцкіх выбараў?

— Лукашэнка падкрэсліў сваю прыхільнасць дадзеным абяцанням. Знаходзячыся яшчэ на Валадарскага ў жніўні, я ў радыёкропцы пачуў заяву Аляксандра Рыгоравіча, што ён гатовы ў самы бліжэйшы час пачаць прамыя перамовы з апазіцыяй. Цяпер Арганізацыя Аб’яднаных Нацый заклікае беларускія ўлады неадкладна вызваліць усіх палітвязняў і пачаць прамы дыялог з апазіцыяй. Думаю, калі ўсе нашы таварышы будуць на волі, апазіцыя будзе гатовая да перамоваў з уладай. І такія перамовы могуць быць пачаты пры пасярэдніцтве Касцёла і Праваслаўнай царквы. Беларусь магла б стаць у гэтым выпадку прыкладам сапраўды хрысціянскага прымірэння.

— Што можа прымусіць дыктатара пайсці на прымірэнне з апазіцыяй?

— Апошнія 18 гадоў Беларусь мае самыя нізкія ў Еўропе цэны на энерганосьбіты. І ўсе гэтыя гады займае апошняе месца па ўзроўні заробкаў, пенсій у Еўропе. У мінулым годзе адбыўся абвал ВУП з 54 мільярдаў долараў да 40. Мы назіралі крах эканомікі, і зараз праблемы толькі нарастаюць. Эканамічныя, дэмаграфічныя, тэхналагічныя. Калі не будзе перамоваў паміж уладай і апазіцыяй, то ў краіне цалкам магчымы лівійскі або сірыйскі варыянт. Вялікай праблемай з’яўляецца становішча беларускіх ваенных і супрацоўнікаў МУС. Людзі са зброяй маюць сёння зарплаты ў 5–7 разоў меншыя, чым іх калегі ў Расійскай Федэрацыі. Гэта прамая пагроза нацыянальнай бяспекі і самой улады. Доўга так працягвацца не можа, таму лепшым выхадам былі б менавіта перамовы ўнутры краіны, правядзенне свабодных выбараў і пачатак рэальнай мадэрнізацыі з дапамогай Захаду і Усходу

— Якія ў вас планы? Што можаце і збіраецеся рабіць у такіх умовах?

— Зараз разглядаю некалькі прапаноў лячэння за мяжой. Безумоўна, планую сустрэцца і з беларускімі лекарамі, якія мяне лекавалі. Мая сям’я занадта шмат перажыла, пакуль я знаходзіўся ў зняволенні, і не хацелася б станавіцца клопатам для маіх блізкіх на волі. І, вядома, я спадзяюся на станоўчыя змены ў нашай краіне.

charter97.org

Іншыя палітычныя вязьні