Мікалай Статкевіч змешчаны ў штрафны ізалятар

Кандыдат у прэзідэнты на мінулых выбарах Мікалай Статкевіч, які адбывае пакаранне ў шклоўскай калоніі, змешчаны на 5 сутак ў штрафны ізалятар.

Марына Адамовіч, грамадзянская жонка палітыка, звязвае гэта з тым, што на 20 снежня прызначана рэгістрацыя іх шлюбу і адміністрацыя калоніі спрабуе яе сарваць:

– Мне стала вядома, што Мікола змешчаны ў штрафны ізалятар тэрмінам на пяць сутак. Але не выключана, што гэты тэрмін будзе працягнуты. Такія прэцыдэнты былі. Наколькі мне вядома, нагода была фармальнай, быццам бы ён не прывітаўся з атраднікам. Дэ-факта, гэта канешне рэакцыя на артыкул, які быў надрукаваны на пазамінулым тыдні. Я ўпэўнена, што гэта рэакцыя на тое, што на 20 чысло прызначана рэгістрацыя нашага шлюбу.

Марына Адамовіч лічыць, што на палітычных зняволеных працягваюць аказваць моцны ціск, які арганізоўваецца зверху. Па яе словах, відавочна, што паклёпніцкія і абразлівыя матэрыялы па беларускаму тэлебачанню пра Андрэя Саннікава і Змітра Дашкевіча з’яўляюцца часткай гэтага плана па ціску на палітычных апанентаў улады.

racyja.com

- у навінах

 

Іншыя палітычныя вязьні