Мікалаю Статкевічу і Марыне Адамовіч перашкаджаюць пабрацца шлюбам

Грамадзянская жонка Мікалая Статкевіча атрымала са Шклоўскай калёніі адказ на сваю скаргу адносна незаконных, як яна лічыць, патрабаваньняў да вязьня з боку адміністрацыі калёніі. Мікалай Статкевіч і Марына Адамовіч заявілі пра намер пабрацца шлюбам. Дзеля гэтага Марыне Адамовіч трэба, каб у калёніі заверылі подпіс Мікалая Статкевіча. Але такі дакумэнт жанчыне не далі, а ў адказе на скаргу напісалі, што яна абавязана прадставіць доказ скасаваньня былога шлюбу Мікалая Статкевіча.

“Функцыя калёніі мусіць быць простай. Вось ёсьць Статкевіч, ёсьць ягоны пашпарт, ёсьць ягоная заява на рэгістрацыю шлюбу. Яны мусяць заверыць подпіс Статкевіча і ўсё, астатняе – гэта справа органа рэгістрацыі шлюбу. Там я мушу прадставіць пашпарт ці ксэракопію пашпарту Міколы, дакумэнты аб тым, што скасаваны мой ці ягоны папярэднія шлюбы. І гэта ужо ЗАГС вырашае, ці патрэбны ад мяне яшчэ якія дакумэнты.”

Таксама Марына Адамовіч атрымала адказ на скаргу аб ўмовах утрыманьня Мікалая Статкевіча ў калёніі. “З адказу вынікае, што ніхто не вінаваты ў тым, што Мікалай працаваў без спэцадзеньня, што там не забясьпечылі тэхніку бясьпекі, з-за чаго ён зламаў рабро і пашкодзіў руку”, — кажа Марына Адамовіч.

Ад Мікалая Статкевіча цягам тыдня лістоў не было.

svaboda.org

Іншыя палітычныя вязьні

  • Яўген Сакрэт
  • Уладзімер Кудзінаў
  • Міхаіл Жамчужны
  • Аляксей Шыдлоўскі