Бацька Мікалая Статкевіча чакае ліст ад сына

Экс-кандыдат у прэзідэнты Мікалай Статкевіч па-ранейшаму знаходзіцца ў медсанчастцы шклоўскай калоніі. У турме палітык працуе на лесапілцы і падчас перацягвання бярвенняў пашкодзіў руку.
Пра гэта жонка Мікалая Статкевіча даведалася, патэлефанаваўшы ў калонію.“З турмы сваякам Мікалая Віктаравіча ніхто не тэлефанаваў. Мы разам з ягоным бацькам самі туды званілі”, — сказала яна “Народнай Волі”. — Падрабязнасцяў аб тым, як усё адбылося, дагэтуль няма. Шчыра кажучы, я меркавала, што яму дазволяць хоць патэлефанаваць дадому, супакоіць родных. Аднак, не – цішыня. Адзінае, што сказалі бацьку Мікалая ў турме: “Не хвалюйцеся, з ім усё нармальна, ён як раз зараз піша вам ліст… “. Так што Віктар Статкевіч чакае ліста ад сына.
Крынiца: Народная Воля

Іншыя палітычныя вязьні

  • Уладзімер Хамічэнка
  • Уладзімер Кобец
  • Аксана Новікава
  • Уладзімер Яроменак
  • Мікалай Аўтуховіч