Яўгена Васьковіча ў Магілёўскай турме наведаў адвакат

Палітвязень Яўген Васьковіч пачувае сябе добра, “нават лепш чым у калоніі”, паведамляе прэсавая служба БХД. Паводле словаў Васьковіча, “у турме, бывае, даюць смачную ежу”. Аднак палітвязень на новым месцы ўжо двойчы апынуўся ў карцары, дзе знаходзіцца і зараз. Гэтым разам атрымаў 10 сутак за тое, што заснуў у карцары.Яўген Васьковіч таксама распавёў, за што трапляў у карцэр у калёніі. Спачатку яго пасадзілі на 10 сутак за адмову аддаць Біблію, у наступны раз – таксама на 10 сутак за адмову шпацыраваць пад дажджом. Тады ж яго пазбавілі права на ўсялікія спатканьні. Пазьней саджалі на двое, трое, чацвёра і пяцёра сутак. У выніку 12 кастрычніка над Яўгенам Васьковічам у калёніі адбыўся суд. Васьковіча за шматлікія парушэньні рэжыму перавялі з калёніі узмоцненага рэжыму ў турму строгага рэжыму.

svaboda.org

Іншыя палітычныя вязьні

  • Юрый Лявонаў
  • Кацярына Салаўёва
  • Андрэй Дзьмітрыеў