Палітвязень Эдуард Лобаў гатовы адседзець ўвесь тэрмін

З актывістам «Маладога фронту» Эдуарда Лобава сустрэлася ў Івацэвіцкай калоніі ягоная маці Марына Лобава.

Гэта было доўгатэрміновае спатканне. Сын паведаміў ёй, што не збіраецца пісаць прашэнне аб памілаванні, каб выйсці на волю, перадае «Радыё Свабода». Хлопец не цешыць сябе ілюзіямі і гатовы нават адседзець ўсе 3,5 гады, якія яму прысудзілі нібыта за хуліганства.

Характэрна, што Эдуарда ў ягоным нежаданні прасіць памілавання падтрымліваюць іншыя вязні калоніі, якія асуджаныя не па палітычных матывах.

Іншыя палітычныя вязьні

  • Зьміцер Даронін
  • Уладзімер Лыско
  • Іван Гапонаў
  • Віталь Мацукевіч
  • Аляксандар Атрошчанкаў