Мікалай Аўтуховіч просіць аб датэрміновым вызваленні

Мікалай Аўтуховіч просіць вызваліць яго датэрмінова – ваўкавыскі прадпрымальнік, прызнаны міжнароднай арганізацыяй Amnesty International вязнем сумлення, просіць пракуратуру разабрацца ў адмове адміністрацыі івацэвіцкай калоніі “Воўчыя норы” прымяніць да яго абвешчаную амністыю.

Па словах праваабаронцы Алега Воўчака, такім чынам турэмнае кіраўніцтва спрабуе ўзмацніць псіхалагічны ціск на Аўтуховіча і прыменшыць факт таго, што асуджаны да ўсяго з’яўляецца і ветэранам вайны ў Афганістане – паводле гэтай абставіны тэрмін пакарання павінен быў быць скарочаны на адзін год.

– Атрымаў ён адказ са сваёй адміністрацыі, што пад амністыю па 2010 г. ён не падпадае. Падставай з’яўляецца тое, што пасля першай судзімасці, нібыта, былі парушэнні па бізнэсе, меў вялікую запазычанасть перад буджэтам. Ён лічыць, што ў адносінах да яго закон быў прыменены неадпаведна, бо гэта была першая судзімасць і ён па той меў амністыю. Другое, што ён ветэран вайны ў Аўганістане і гэта амністыя прадугледжвала год зняць. Такім чынам на яго аказваюць псіхалогічны ціск.

11 сакавіка ваўкавыскага прадпрымальніка, прысуд якому летась быў названы палітычным, ў турме наведае жонка. Паводле Алега Воўчака, мінулым разам у яе перад спатканнем ня толькі праверылі ўсе рэчы і сапсавалі частку прадуктаў для перадачы, але нават дайшло і да знявагаў. У сувязі з гэтым Мікалай Аўтуховіч таксама выказвае занепакоенасць у сваім лісце.

racyja.com

Іншыя палітычныя вязьні

  • Сяргей Гумінскі
  • Алег Гнедчык
  • Зьміцер Буланаў
  • Наста Дашкевіч
  • Мікіта Сасім