Справа Парсюкевіча. Фігуранты:

1. Сяргей Парсюкевіч

Сяргей Парсюкевіч — маёр міліцыі ў адстаўцы, выйшаў на пэнсію ў 2004 годзе ў рангу начальніка судова-крыміналістычнага аддзелу, пасьля чаго заняўся прадпрымальніцкай дзейнасьцю. Быў старшынём Рады індывідуальных прадпрымальнікаў Смаленскага рынку ў г. Віцебску. Парсюкевіч быў адным з удзельнікаў акцыі пратэсту прадпрымальнікаў супраць прэзыдэнцкага дэкрэту № 760, якая адбылася ў Менску 10 студзеня 2008 году. 13 […]