Справа Наталлі Хершэ. Фігуранты:

1. Наталля Хершэ

Апошнія 12 год Наталля Хершэ жыла ў Швейцарыі, хаця сама яна родам з Оршы. “Дзяцінства прайшло даволі бедна, — распавядаў nn.by Генадзь – старэйшы брат Наталлі. — Калі мы былі малыя, бацькі разышліся. Але тата нас не кідаў. Выязджаў ва Узбекістан, зарабляў грошы, наведваў нас. Кожнае лета мы праводзілі ў Пружанах у бабулі з дзядулем. […]