Былы палітвязень Васіль Парфянкоў паранены Данбасам і знаходзіцца ў шпіталі ў Адэсе

Паранены Васіль Парфянкоў знаходзіцца у шпіталі ў Адэсе, паводле інфармацыі Вольгі Мікалайчык, якую яна атрымала ад украінскай валанцёркі Людмілы Чабан, якая даглядае параненага.

“У снежні 2014 года неўзабаве пасля вызвалення, Васіль прачытаў інфармацыю, што ў зоне АТА загінуў 18-ці гадовы хлопец. Ён кінуў усё і паехаў.  Ён выдатна ведаў – перамoжам ва Украіне, пераможам – тут”, – говорыць рэжысёрка і актывістка Вольга Мікалайчык, якая падтрымлівала Васіля Парфянкова падчас зняволення.

Пра раненне Васіля Парфянкова паведаміла «Згуртаванне патрыётаў» ў «Фейсбук» «У Песках ў раёне 14:30 адбылося баявое сутыкненне з сепаратыстамі, у выніку якога нашы паклалі трох. Некалькі байцоў батальёна АУН атрымалі раненні, сярод іх беларус «Сябра» Вася Парфянкоў”.

17-га верасня “пасля спрацоўкі сігнальнай ракеты хлопцы высунуліся на перахоп варожай ДРГ, адбыўся кантактны бой, нашых абстралялі з АГС (аўтаматычны гранатамёт), пяцёра параненыя. Зараз хлопцаў даставілі ў бальніцу Дняпрапятроўска, адзін у рэанімацыі, астатнія ў стабільным стане – жыць будуць», – гаворыцца ў паведамленні.
14977-723bigФота «Згуртаванне патрыётаў»

Васіль Парфянкоў  у лютым 2011 году быў асуджаны да чатырох гадоў пазбаўлення волі па ч. 2 арт. 293 КК РБ (“удзел у масавых беспарадках”) за ўдзел у акцыі пратэсту супраць фальсіфікацыяў падчас прэзідэнцкіх выбараў, у жніўні таго ж году – памілаваны згодна з указам прэзідэнта. Пасля ўдзелу ў акцыі салідарнасці з палітвязнямі 19 снежня 2011 году быў арыштаваны на 12 сутак, пасля чаго за ім быў устаноўлены прэвентыўны нагляд.

Чарговы раз Васіль Парфянкоў быў узяты пад варту 5 снежня 2013 г. падчас агучвання прысуду па арт.421 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (“невыкананне патрабаванняў прэвентыўнага нагляду”). Асуджаны да года пазбаўлення волі з адбыццём пакарання ў папраўчай калоніі ва ўмовах строгага рэжыму ў Горках. Некалькі апошніх месяцаў перад вызваленнем Васіль Парфянкоў  правёў у адзіночнай камэры.

5 снежня 2014 годзе каля 7 гадзіны раніцы з папраўчай калоніі № 9 у Горках выйшаў на волю.

У хуткім часе пасля вызвалення, у снежні 2014 года, Васіль Парфянкоў накіраваўся ва Украіну.

“Васіль Парфянкоў быў таксама ўдзельнікам Памаранчавай рэвалюцыі ў 2004 годзе ва Украіне”, – говорыць рэжысёрка і актывістка Вольга Мікалайчык, якая падтрымлівала Васіля Парфянкова падчас зняволеннея.

 

 

 

Зьвязаныя навіны:

Іншыя палітычныя вязьні

  • Дзяніс Дзянісаў
  • Андрэй Дзьмітрыеў
  • Павал Сырамолатаў
  • Мікіта Сасім
  • Зьміцер Завадскі