Падтрымаем Міколу Статкевіча!

statkevich_mikola1 12 жніўня Мікалай Статкевіч, беларускі палітвязень, апошні з кандыдатаў у прэзідэнты на выбарах 2010 года, які да сённяшняга дня знаходзіцца за кратамі, адзначае свой Дзень Народзінаў. Чарговы Дзень Народзінаў у турме, у адзіночнай камеры. Ён не бачыць ні неба, ні хмараў, ні сонейка, ні дрэваў, не чуе спеваў птушак…
У сувязі з гэтым, шэраг недзяржаўных арганізацый разам з роднымі палітвязняў ладзяць акцыю салідарнасці з Мікалаем Статкевічам – #Sky4Statkievich.
Якім чынам узяць удзел?
Зрабіце здымак неба, хмаркі, сонейка, дрэва і апублікуйце яго ў сацыяльных сетках – Facebook, Twitter, Instagram, паставіўшы спецыяльны хэштэг #Sky4Statkievich і спасылку на петыцыю з патрабаваннем вызвалення Мікалая Статкевіча: www.change.org/FreeStatkevich
Падпішыце петыцыю, створаную Марынай Адамовіч, жонкай палітвязня, і патрабуйце ягонага вызвалення: www.change.org/FreeStatkevich
Апублікуйце інфармацыю пра гэтую акцыю на сваей старонцы ў сацыяльных сетках https://www.facebook.com/events/996661337044717/
Не забывайце: салідарнасць мацней за рэпрэсіі!

- у навінах

 

Зьвязаныя навіны:

13.11.2017 Мікалай Статкевіч: Справа можа дайсці нават да пасадкі ў турму

24.10.2017 Сяргей Скрабец: Сэнсу ў акцыях не бачу, але ў душы пратэстоўцаў падтрымліваю

23.09.2017 Мікола Статкевіч: Найперш за краты кідаюць патрыётаў сваёй краіны

23.05.2017 “Цалкам рэальна, што некаторых фігурантаў “справы патрыётаў” могуць асудзіць…”

24.02.2017 Мікалай Статкевіч: Ёсць чырвоная рыса, за якую не можам перайсці ні мы, ні ўлада

30.01.2017 Мікалай Статкевіч: Сёння ўлады не могуць сабе дазволіць раскідаць усіх па турмах…

06.09.2016 Былыя палітвязні рыхтуюцца да акцыі “Вярні выбары”

23.08.2016 Былы палітвязень Мікалай Статкевіч на гадавіну свайго вызвалення адкаркаваў армянскі каньяк 1968 году

12.08.2016 Мікалай Статкевіч: Найлепшы падарунак для мяне – свабода для нашай краіны

06.07.2016 Мікалай Статкевіч: Гэта ў пэўнай ступені акцыя салідарнасці з былымі палітвязнямі!

Іншыя палітычныя вязьні