
Білборд з выявай кандыдата на мінулых прэзідэнцкіх выбарах, палітвязня Мікалая Статкевіча з’явіўся на тэрыторыі Польшчы паблізу беларускай мяжы.
На ім змешчана выява Мікалая Статкевіча за кратамі і надпіс “Свабоду!”
Гэту акцыю ажыццявілі сябры Грамадзянскай ініцыятывы “Свабоду Мікалаю Статкевічу і іншым палітвязням”, у якую ўваходзяць сябры ініцыятыўнай групы Мікалая Статкевіча, родныя былых і сённяшніх палітвязняў, неабыякавыя людзі.
Акцыя прымеркавана да трэцяй гадавіны Плошчы.
Неўзабаве плануецца пашырэнне геаграфіі акцыі і з’яўленне новых выяваў беларускіх палітычных зняволеных паблізу межаў нашай краіны, паведамілі нам сябры ініцыятывы.
statkevich.org