Мікалай Статкевіч: Няхай Раство Хрыстова првносіць радасць

Сёння, у дзень сьветлага Раства, Мікалай Статкевіч здолеў перадаць на волю свае віншаванні са сьвятам.

Віншую ўсіх з цудоўным сьвятам Раства Хрыстова!

Няхай яно прыносіць радасьць і умацоўвае вас ў веры, што ўсё будзе добра.

Зычу сапраўдных калядных цудаў!

Словы Мікалая Статкевіча перадала яго жонка, Марына Адамовіч.

Яна паведаміла, што сёння палітвязень, кандыдат на мінулых прэзідэнцкіх выбарах, Мікалай Статкевіч здолеў патэлефанаваць родным.

Гэта – сапраўдны падарунак, такі маленькі цуд на Каляды, – тэлефанаанне з турмы, – сказала Марына Адамовіч. – Мікалай распавёў, як сустракаў Новы год. Яны з суседам нават зладзілі сьвяточную вячэру, якая складалася з “салаты”, як сказаў Мікалай, з “адборных кавалкаў” той самай варанай з вантробамі кількі, якую ў турме выдаюць на вячэру, і “торціка” з печыва. Да таго ж, ім выдалі галінку ялінкі. Так што, да сьвята яны падрыхтаваліся.

Ён прасіў перадаць віншаванні з сьветлым сьвятам Раства Хрыстова сябрам і аднадумцам, тым, хто яго падтрымлівае, усім добрым людзям, а таксама падзякаваць тым, хто павіншаваў яго і іншых палітвязняў за падтрымку, якая вельмі сагравае.

statkevich.org

Іншыя палітычныя вязьні

  • Андрэй Пазьняк
  • Сяргей Каваленка
  • Зьміцер Хведарук