Севярынец пра сваю адсідку, духоўную рэвалюцыю беларусаў і адарванасць апазіцыі ад народа (відэа)

Каласальная адарванасць апазіцыі ад электарату немагчыма кампенсаваць тымі нешматлікімі і не надта масштабнымі акцыямі, якія сёння ладзяцца. Да апазіцыі тады пацягнуцца людзі, калі яе лідары ўласным прыкладам пакажуць, як жыць без хлусні, паводле маралі.

Пра гэта ў студыі TUT.BY-ТВ распавёў былы палітвязень, сустаршыня аргкамітэту партыі “Беларуская хрысціянская дэмакратыя” Павел Севярынец. Ён адзначыў, што ў размовах з жыхарамі Купліну высветліў асноўныя пытанні ад беларусаў да апазіцыі: рабочых цікавіць, за якія грошы жыве апазіцыя, а інжынераў цікавіць, ці ёсць сярод апанентаў улады спецыялісты, здольныя прапаноўваць, рэалізоўваць рэформы і несці за тое адказнасць. “Калі інжынеры пабачаць такі патэнцыял, яны падтрымаюць апазіцыю. Я заўважыў, што інжынеры найчасцей жанатыя з настаўніцамі, а гэта – выбарчыя камісіі. Вось дзе да іх ключык”, – распавёў Севярынец.

tut.by

Іншыя палітычныя вязьні

  • Сяргей Казакоў
  • Анатоль Лябедзька