Марына Адамовіч: Груба парушаецца права вязняў на перапіску

Марына Адамовіч атрымала з Магілёўскай управы дэпартаменту выканання пакаранняў адказ на сваю скаргу. Лісты Мікалая Статкевіча часта цэнзуруюцца больш за тры дні, што недазволена паводле закону. Але ў дэпартаменце прытрымліваюцца іншага меркавання, адзначае жонка палітычнага вязня.

Марына Адамовіч:

– Я прыклала копіі канвертаў. Мікола заўсёды, калі аддае ліст кантралёру, ён пазначае дату, калі гэта зроблена, а даты на паштовых штэмпелях разыходзяцца на 5-7, а то і на 10 дзён. Што яны там робяць з гэтымі лістамі, я не ведаю. Я адправіла скаргу ў дэпартамент і пракуратуру і атрымала абсалютна стандартныя адказы, што мой муж, аказваецца, не ўтрымліваецца пад вартай, а з’яўляецца асуджаным, таму патрабаванні закона на яго не распаўсюджваюцца. Вось і ўсё.

На думку Марыны Адамовіч, гэта грубае парушэнне права вязняў на перапіску. Яна збіраецца абскардзіць дзеянні магілёўскіх турэмшчыкаў.

Экс-кандыдат у прэзідэнты Беларусі Мікалай Статкевіч асуджаны на 6 гадоў зняволення ды ўтрымліваецца ў Магілёўскай крытай турме.

racyja.com

Іншыя палітычныя вязьні

  • Ірына Халіп
  • Вадзім Кабанчук
  • Павал Вінаградаў
  • Міхаіл Марыніч
  • Юрый Рубцоў