
Сьледчы камітэт фактычна адказаў адмовай на хадайніцтва Алеся Міхалевіча, у якім былы кандыдат у прэзідэнты і вязень СІЗА КДБ прасіў спыніць яго крымінальны перасьлед. Такім чынам, Міхалевіч дагэтуль застаецца фігурантам справы аб менскіх “масавых беспарадках” 19 сьнежня 2010 г., якімі ўлады лічаць пратэсты супраць фальсіфікацыі вынікаў прэзідэнцкіх выбараў.
Адказ палітыку-уцекачу падпісаны начальнікам па расследаванні злачынстваў на транспарце і супраць парадку выканання вайсковай следчага упраўлення СК па Мінску А.Н. Сукалам. У лісце паведамляецца, што рашэнне, ці спыніць справу, ці не, можа быць вынесена толькі пры яго яўцы Міхалевіча для правядзення следчых дзеянняў з яго ўдзелам.
Алесь Міхалевіч размясціў копію ліста са Сьледчага камітэту на сваёй старонцы ў Фэйсбуку. «Амаль два месяцы таму па рэкамендацыі сваіх адвакатаў падаў хадайніцтва ў Сьледчы камітэт на спыненне ў адносінах да мяне крымінальнай справы. Вось такі атрымаў адказ”, — патлумачыў палітык.
Міхалевіч выказаў здзіўленне тым, што “у адносінах да іншых” крымінальныя справы “маглі спыніць і без іх прысутнасці”.
Пасьля ўцёкаў з Беларусі і атрымання палітычнага прытулку ў 2011 годзе Алесь Міхалевіч жыве ў Чэхіі. Як вынікае з яго інтэрв’ю апошняга часу, палітык мае намер займацца бізнэсам за межамі Беларусі.
palitviazni.info