
Палітвязню вяртаюць дадатковыя сродкі на “атаварку”, паведаміла жонка палітзняволенага Марына Адамовіч.
Паводле яе, цяпер вязень можа разлічваць на суму да 200 тысяч рублёў бюджэтных сродкаў.
“Для нас гэта вялікае свята – істотны дадатак да турэмнага харчовага рацыёну”, – кажа Марына Адамовіч:
– У турме ў яго нічога іншага не з’явіцца, не зменіцца, турма застаецца турмой. Адзінае, што статус “злоснага парушальніка” дае права зняволенаму, быў бы ён у турме ці ў калоніі, права на “атаварку” на 100 тысяч рублёў, а калі гэты статус здымаецца, то ў залежнасці ад рэжыму, гэта можа быць ад 2 да 5 базавых велічыняў. Скажам так, структура харчавання і магчымасць падсілкавацца на 100 тысяч рублёў – гэта фактычна нерэальна.
Паводле Міколы Статкевіча, турэмная камісія пакінула за ім статус “не ўстаўшага на шлях выпраўлення”. Палітвязень не ведае ці знялі з яго статус “схільнага да ўцёкаў і нападаў“.
Пра гэта ён напісаў у сваім апошнім лісце да Марыны Адамовіч.
racyja.com