
На другія ўгодкі падзеяў пасля апошніх прэзідэнцкіх выбараў над магілёўскай турмой № 4, у якой утрымліваецца апошні зняволены кандыдат на прэзідэнта Мікола Статкевіч, прагрымеў салют.Неабыякавыя людзі і грамадскія актывісты гэткім чынам выказалі сваё падтрыманне Статкевічу, які правёў за кратамі ўжо два гады.
20.12.2012: Салют для Міколы Статкевіча
Міколу Статкевіча затрымалі адразу пасля разгону масавай акцыі пратэсту супраць выбарчых фальсіфікацыяў 19 снежня 2010 г. 26 траўня 2011 г. палітыка прыгаварылі да 6 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму.
Пасля шматлікіх правакацыяў, 12 студзеня 2012 г. яго перавялі са шклоўскай калоніі ў турму № 4 Магілёва.
belsat.eu